перездоро́ваться сов., разг. (о всех, многих) пераздаро́ўкацца, перавіта́цца, павіта́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поклони́ться сов. паклані́цца; (приветствовать) прывіта́цца, павіта́цца, паздаро́ўкацца (з кім);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Парука́ццапавітацца за руку’ (Янк. 3., Мядзв.). Да рука.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

przywitać się

зак. прывітацца, павітацца, паздароўкацца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

парука́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Абл. Павітацца (развітацца) за рукі. Старыя парукаліся і адразу ж завялі размову. М. Ткачоў. На станцыі Мікола і Вадзім парукаліся і разышліся. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Здра́стваваць ’вітаць’ (Сл. паўн.-зах.) < рус. пск. здравствовать ’тс’, утворанага другасна ад здравствуй (і іншыя формы) у якасці прывітання: ’гаварыць здравствуй’. Параўн. рус. поздравствоваться, укр. поздоровкатисяпавітацца’. Першаснае съдравьствовати ’быць здаровым’ фіксуецца ўжо ў Астраміравым евангеллі. Фасмер, 2, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прывітацца, павітацца; паздароўкацца, парукацца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Прыве́т ’зварот да блізкага пры сустрэчы’ (ТСБМ; шчуч., Сл. ПЗБ), пріве́тка ’прывітанне’ (Бяльк.), прывітанка ’тс’ (Нік. Очерки); сюды ж дзеясловы прыве́ціць ’прыязна, ласкава сустрэць каго-небудзь, аднесціся да каго-небудзь’ (ТСБМ, Бяльк., Ян.), прыве́ціцца ’прывітацца’ (чэрв., Сл. ПЗБ), прывіта́ць, прывіта́цца (Мік., Байк. і Некр., Пал., ТСБМ; воран., ашм., ігн., Сл. ПЗБ). Маючы на ўвазе ст.-слав., балг. і ст.-рус. формы, можна выказаць меркаванне аб працягу прасл. *privětiti > *privětъ, якое ў сваю чаргу з’яўляецца прэфіксальным утварэннем ад добра адлюстраванага ў славянскіх мовах прасл. *vět‑ (у другой ступені чаргавання — *vit‑). Укр. привіт ’прывітанне, вітанне’, привіта́ти ’прыняць каго-небудзь, павітацца з кім-небудзь’, привіта́тисяпавітацца’, привіта́ння ’прывітанне, вітанне’, рус. приве́т ’прывітанне’, приве́тить ’даць станоўчы адказ свату жаніха пры першым наведванні нявесты’, привита́тъ ’ветліва, ласкава адносіцца, звяртацца да каго-небудзь, берагчы каго-небудзь’, стараж.-рус. привитати ’знайсці прытулак’, привѣтъ ’вітанне, зварот; выслоўе, слова; намер’, польск. przywitać się ’прывітацца’, балг. привѐт, прѝвет ’прывітанне’, ст.-слав. привитати ’пасяліцца, знайсці прытулак’, ’намер, (добрая) задума’. Аб развіцці значэнняў лексем, звязаных з *vit‑/vět‑, падрабязней гл. Рудніцкі, 1, 400; ЭСБМ, 2, 165–166; гл. таксама Фасмер, 3, 363; ЕСУМ, 4, 569 (прасл. *privětъ выводзіцца з *privětiti); БЕР, 5, 701.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

схілі́ць, схілю, схіліш, схіліць; зак., каго-што.

1. Нахіліць, нагнуць. Схіліць сцягі. □ Спелае жыта схіліла каласы. Гарэцкі. Над флягай пажоўклы Лісточак паперы... Схілілі галовы Над ім піянеры. Нядзведскі. Паляўнічы стаяў каля алешыны і, упёршыся ў яе рукамі, дапамагаў схіліць дрэва ўбок. Гамолка. // на што. Нахіліўшы, апусціўшы, пакласці на што‑н.; прыхіліць да чаго‑н. [Аксеня] нават схіліла галаву на плячо хлопца, а Піліп нешта ўжо сардэчна нашэптваў ёй на вуха. Лупсякоў. // перан. Скарыць, перамагчы, зламаць. Нас не схіліць І не зламаць! Мы — Дзеці барацьбы! Багун. Народ палескі — гэта волат, яго і гора не схіліла. Дубоўка.

2. Узяць кірунак, павярнуць да якіх‑н. межаў (часавых або прасторавых). Сонца ўжо схіліла на поўдзень. Пестрак. Вунь ужо колькі часу прайшло, схіліла за поўнач, а яго [Пятра] няма і няма. С. Александровіч. // Падаць які‑н. кірунак (размове і пад.). — А Рая? — не дала .. [маці] схіліць гаворку на іншае. Карпаў.

3. перан. Залучыць на свой бок, выклікаць прыхільнасць да сябе. Бабка знае, чым прыбавіць, схіліць на свой бок малыша. Колас.

4. перан.; да чаго, на што і з інф. Пераканаць зрабіць што‑н., згадзіцца на што‑н. Схіліць да ўцёкаў. □ Прычынай, што схіліла Радзівіла прызначыць «прэзідэнтам» Саўку, была незвычайная Саўкава сіла. Гурскі.

•••

Схіліць галаву перад кім-чым — а) прызнаць сябе пераможаным. пакарыцца каму‑, чаму‑н. Для ворага ёсць у мяне порах. Я не схілю перад ім галавы. Вярцінскі. Шлях круты, але пройдзены прама, І ніхто не схіліў галавы. Прануза; б) аднесціся з пашанай да каго‑, чаго‑н., ушанаваць каго‑н. Было штось велізарнае, магутнае і захопліваючае ў гэтым імкненні цягніка, і мімаволі хацелася [Лабановічу] схіліць галаву перад геніем чалавечага розуму, атрымаўшага верх над бясконцымі адлегласцямі. Колас; в) апусціць галаву ў знак пашаны да памёршага. [Сярго:] Таварышы, нізка схіліце галовы Над прахам байца, камісара і сына. Глебка; г) пакланіцца каму‑н., павітацца з кім‑н. Іван Кузьміч пачціва схіліў сваю лысую галаву перад загадчыкам камунгаса. Каршукоў.

Схіліць калені перад кім-чым — пакарыцца, змірыцца, прызнаць чыю‑н. уладу над сабой. Гаварылі мы катам Грознай мовай агню: — Нам свабоду даў Ленін, Мы яе адстаім. І не схілім калені Зроду ні перад кім!.. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

за, прыназ.

I. з В і Т.

1. Па той бок, па-за, ззаду каго-, чаго-н.

Ступіць за парог.

Стаяць за парогам.

Паехаць за горад.

Жыць за горадам.

Услед за кім-н. Ідзіце за мной.

Заткнуць за пояс сякеру.

З кінжалам за поясам.

Паставіць за куфар.

Стаяць за куфрам.

Камень за пазухай.

2. Каля, вакол чаго-н.

Сесці за стол.

Сядзець за сталом.

Усадзіць дзяцей за ўрокі.

Сядзець за ўрокамі.

Узяцца за яду.

Маўчаць за ядой.

Узяцца за работу.

Сядзець за работай.

3. Абазначае накіраванасць дзеяння на асобу ці прадмет.

Барацьба за мір.

Непакоіцца за дзяцей.

Наглядаць за дзецьмі.

Сачыць за чысцінёй.

Змагацца за чысціню.

4. Абазначае адносіны, звязаныя з замужжам.

Выйсці (замуж) за каго-н. Быць (замужам) за кім-н.

5. Па прычыне чаго-н.

Хваліць за кемлівасць.

Караць за здраду.

За ветрам нічога не чуваць.

За работай не мае вольнай хвіліны.

II. з В.

1. Указвае на асобу або прадмет, які ахоплівае, да якога дакранаюцца пры накіраванні на яго руху.

Узяць за плечы.

Павітацца за руку.

2. Звыш якой-н. мяжы.

Ёй ужо за пяцьдзясят.

Гутарка цягнулася за поўнач.

Мароз быў за трыццаць градусаў.

3. Ужыв. пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., з якімі параўноўваецца, супастаўляецца хто-, што-н.

Старэйшы за брата.

Цвярдзейшы за камень.

Праўда даражэй за золата (прыказка). Ты гэта зробіш лепш за мяне.

4. Указвае на адлегласць, у межах якой што-н. знаходзіцца.

За дваццаць кіламетраў адгэтуль.

5. Да якой-н. часавай або прасторавай мяжы.

За год да вайны.

За два кіламетры ад вёскі.

6. На працягу якога-н. тэрміну.

Заработак за год.

За ноч падмарозіла.

Падрос за лета.

За апошні час.

7. Замест каго-н., у якасці каго-, чаго-н.

Узяць за ўзор.

Мы за вас гэта зробім.

Застацца за брыгадзіра.

Палічыць каго-н. за свайго знаёмага.

8. Ужыв. пры абазначэнні прафесіі.

Вучыцца за настаўніка.

9. У абмен на што-н., пры абазначэнні цаны, за якую купляецца або прадаецца што-н.

Заплаціць за работу.

Набыць за грошы.

Купіць за адзін мільён рублёў.

10. Дзеля, у імя, у карысць каго-, чаго-н.

Змагацца за Радзіму.

Галасаваць за прапанову.

III. з Т.

1. Непасрэдна пасля, адно ўслед за другім.

За цёплай восенню наступіла халодная зіма.

Чытаць кнігу за кнігай.

Дзень за днём.

Ідзе месяц за месяцам.

2. У час чаго-н.

Сустракаліся за работай.

3. Абазначае асобу, з’яву і пад., у бытнасць, перыяд дзейнасці якіх адбываецца што-н.

За бацькамі лёгка жывецца.

Звозіць снапы за пагодай.

4. З мэтай атрымаць, здабыць, дасягнуць.

У пагоні за прыбыткам.

5. Указвае на асобу або прадмет, ад якіх залежыць што-н.

Кніга лічыцца за табой.

Цяпер справа толькі за грашамі.

Слова за вамі.

За ім водзяцца грашкі.

За ёй лічыцца доўг.

Чарга за табой.

6. Указвае на знешнюю адзнаку чаго-н.

Адказ за подпісам дырэктара.

Пісьмо за нумарам

2.

IV.

1. у знач. вык. Згодзен (разм.).

Хто за? Я за; хто супраць?

2. у знач. наз. Доказ у карысць чаго-н. (разм.).

Узважыць усе за і супраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)