за, прыназ.

I. з В і Т.

1. Па той бок, па-за, ззаду каго-, чаго-н. Ступіць за парог. Стаяць за парогам. Паехаць за горад. Жыць за горадам. Услед за кім-н. Ідзіце за мной. Заткнуць за пояс сякеру. З кінжалам за поясам. Паставіць за куфар. Стаяць за куфрам. Камень за пазухай.

2. Каля, вакол чаго-н. Сесці за стол. Сядзець за сталом. Усадзіць дзяцей за ўрокі. Сядзець за ўрокамі. Узяцца за яду. Маўчаць за ядой. Узяцца за работу. Сядзець за работай.

3. Абазначае накіраванасць дзеяння на асобу ці прадмет. Барацьба за мір. Непакоіцца за дзяцей. Наглядаць за дзецьмі. Сачыць за чысцінёй. Змагацца за чысціню.

4. Абазначае адносіны, звязаныя з замужжам. Выйсці (замуж) за каго-н. Быць (замужам) за кім-н.

5. Па прычыне чаго-н. Хваліць за кемлівасць. Караць за здраду. За ветрам нічога не чуваць. За работай не мае вольнай хвіліны.

II. з В.

1. Указвае на асобу або прадмет, які ахоплівае, да якога дакранаюцца пры накіраванні на яго руху. Узяць за плечы. Павітацца за руку.

2. Звыш якой-н. мяжы. Ёй ужо за пяцьдзясят. Гутарка цягнулася за поўнач. Мароз быў за трыццаць градусаў.

3. Ужыв. пры абазначэнні асобы, прадмета і пад., з якімі параўноўваецца, супастаўляецца хто-, што-н. Старэйшы за брата. Цвярдзейшы за камень. Праўда даражэй за золата (прыказка). Ты гэта зробіш лепш за мяне.

4. Указвае на адлегласць, у межах якой што-н. знаходзіцца. За дваццаць кіламетраў адгэтуль.

5. Да якой-н. часавай або прасторавай мяжы. За год да вайны. За два кіламетры ад вёскі.

6. На працягу якога-н. тэрміну. Заработак за год. За ноч падмарозіла. Падрос за лета. За апошні час.

7. Замест каго-н., у якасці каго-, чаго-н. Узяць за ўзор. Мы за вас гэта зробім. Застацца за брыгадзіра. Палічыць каго-н. за свайго знаёмага.

8. Ужыв. пры абазначэнні прафесіі. Вучыцца за настаўніка.

9. У абмен на што-н., пры абазначэнні цаны, за якую купляецца або прадаецца што-н. Заплаціць за работу. Набыць за грошы. Купіць за адзін мільён рублёў.

10. Дзеля, у імя, у карысць каго-, чаго-н. Змагацца за Радзіму. Галасаваць за прапанову.

III. з Т.

1. Непасрэдна пасля, адно ўслед за другім. За цёплай восенню наступіла халодная зіма. Чытаць кнігу за кнігай. Дзень за днём. Ідзе месяц за месяцам.

2. У час чаго-н. Сустракаліся за работай.

3. Абазначае асобу, з’яву і пад., у бытнасць, перыяд дзейнасці якіх адбываецца што-н. За бацькамі лёгка жывецца. Звозіць снапы за пагодай.

4. З мэтай атрымаць, здабыць, дасягнуць. У пагоні за прыбыткам.

5. Указвае на асобу або прадмет, ад якіх залежыць што-н. Кніга лічыцца за табой. Цяпер справа толькі за грашамі. Слова за вамі. За ім водзяцца грашкі. За ёй лічыцца доўг. Чарга за табой.

6. Указвае на знешнюю адзнаку чаго-н. Адказ за подпісам дырэктара. Пісьмо за нумарам

2.

IV.

1. у знач. вык. Згодзен (разм.). Хто за? Я за; хто супраць?

2. у знач. наз. Доказ у карысць чаго-н. (разм.). Узважыць усе за і супраць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)