nterton

m -(e)s, -töne муз. унтэрто́н

2) адце́нне, но́тка (пачуцця)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ро́зны (розный) ’неаднолькавы, непадобны’, ’другі, іншы, не той самы’, ’разнастайны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Стан., Байк. і Некр., Бяльк.), розна ’па-рознаму’, ’паасобку’, ’нотка, разборліва’ (Гарэц., Нас., Касп., Растарг.). Укр. рі́зний, рус. зах. ро́зный ’неаднолькавы, розны’, смал. ’дзіравы (пра мяшок)’; паўн. ’парваны, дзіравы, паношаны’, ’стары, разбіты, паламаны’; польск. różny ’розны’, в.-луж. rózno ’асобна’, чэш. různý, славац. rȏzny, славен. rázen, серб. ра́зан, ра̑зни, харв. rázan, rȃźnȋ, макед. разен, балг. разен, ст.-слав. разьнъ. Прасл. *orzьnъ, якое з *orz‑ > раз‑/роз‑ (гл.) і суф. ‑ьтъ‑ (ESJSt, 13, 758).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nuta

nut|a

ж.

1. нота;

2. ~y мн. ноты;

grać (śpiewać) z nuta — іграць (спяваць) па нотах;

kłamać jak z nuta — хлусіць як па нотах;

2. нотка; адценне;

~a niedowierzania — нотка недаверу;

~a triumfu — трыумфальная нота

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

сум, ‑у, м.

1. Пачуццё смутку, жалю, душэўнай горычы. Неадольны сум застыў у карых вачах [Івана]. Новікаў. — Усё вельмі проста, — у Міколавым голасе непрыхаваны сум. Навуменка. З глыбокім сумам глядзіць стары. Клышка. // Тое ж самае пачуццё, але больш лёгкае і светлае; журба. У .. голасе [Антаніны Міхайлаўны] нават чулася нотка суму і спачування. Колас. І думкі новыя і сум нязведаны, салодкі. Брыль. Васіль Паўловіч трошкі з сумам, але і з гонарам успамінае тыя цяжкія, складаныя дні. Кулакоўскі. Ціхі сум вачэй дзявочых Павязу ў сядле з сабою. Панчанка.

2. Душэўная трывога ў спалучэнні са смуткам, маркотай; туга. Апусцелыя лугі і палі навявалі сум. Чарнышэвіч. Максіма зноў агарнуў сум астрожных будняў. Машара. Але ў тую ж хвіліну .. [Асядовіча] апанаваў жудасны сум па дзецях. Чорны.

3. Пакутлівая маркота; нуда. [Яшчын:] — Якое ж можа быць жыццё без цвыркуна! Загінеш ад суму... Хадкевіч. Жыць люблю каля чыгункі, Тут не будзеш знацца з сумам. Прануза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)