нату́заць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

1. Тузаючы, ушчуць, пакараць.

Н. за валасы.

2. Натрудзіць цяжкай працай (разм.).

Н. рукі за дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

натру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да натрудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

натруди́ть сов., разг. навярэ́дзіць, наверадзі́ць; натру́дзіць, мног. панатру́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ператру́дзіць, ‑труджу, ‑трудзіш, ‑трудзіць; зак., што.

Вельмі моцна натрудзіць. Ператрудзіць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

струдава́ць

натрудзіць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. струду́ю струду́ем
2-я ас. струду́еш струду́еце
3-я ас. струду́е струду́юць
Прошлы час
м. струдава́ў струдава́лі
ж. струдава́ла
н. струдава́ла
Загадны лад
2-я ас. струду́й струду́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час струдава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

панатру́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Натрудзіць (пра ногі, рукі). Панатруджваць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стру́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.

Разм. Тое, што і натрудзіць. Струдзіць рукі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панавярэ́джваць

натрудзіць што-небудзь, растрывожыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панавярэ́джваю панавярэ́джваем
2-я ас. панавярэ́джваеш панавярэ́джваеце
3-я ас. панавярэ́джвае панавярэ́джваюць
Прошлы час
м. панавярэ́джваў панавярэ́джвалі
ж. панавярэ́джвала
н. панавярэ́джвала
Загадны лад
2-я ас. панавярэ́джвай панавярэ́джвайце
Дзеепрыслоўе
прош. час панавярэ́джваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

панадвярэ́джваць

натрудзіць што-небудзь, растрывожыць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. панадвярэ́джваю панадвярэ́джваем
2-я ас. панадвярэ́джваеш панадвярэ́джваеце
3-я ас. панадвярэ́джвае панадвярэ́джваюць
Прошлы час
м. панадвярэ́джваў панадвярэ́джвалі
ж. панадвярэ́джвала
н. панадвярэ́джвала
Загадны лад
2-я ас. панадвярэ́джвай панадвярэ́джвайце
Дзеепрыслоўе
прош. час панадвярэ́джваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

адтапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны; зак., што (разм.).

1. Пашкодзіць што-н., наступаючы нагою.

А. нагу.

2. Натрудзіць, пашкодзіць доўгаю хадою.

А. ногі ў далёкай дарозе.

3. Прайсці вялікую адлегласць пехатой.

А. сотні вёрст.

|| незак. адто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)