Надкусіць усё, многае ў многіх месцах. Панадкусваць яблыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nadkąsić
зак.уст.надкусіць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
nadgryźć
зак.
1.надкусіць; пагрызці;
2. раз’есці
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Начаць ’пачаць’ (Сл. ПЗБ, ТС), рус.нача́ць ’пачаць; меркаваць; быць у стане’, польск. устар. nacząć ’пачаць’, в.-луж.načeć ’пачаць (хлеб)’, н.-луж.naceś ’тс’, славен.načeti ’тс’, серб.-харв.на̀чета ’пачаць; надкусіць (хлеб і інш.)’, балг.на́чна, наче́на ’пачаць’, макед.начне ’пачаць; надкусіць’, ст.-слав.начѧти ’пачаць’. Прасл.na‑čęti, na‑čьǫnǫ, іншая ступень чаргавання канец, кон (гл. там жа і этымалогію слоў, параўн. Бернекер, 1, 168; Фасмер, 3, 51; Шустар-Шэўц, 13, 978–979). Меркаванні пра другаснасць слова ў беларускай мове (< рус.начать, гл. Сл. ПЗБ), відаць, не маюць падстаў, параўн. спецыфічныя дэрываты тыпу нача́ны ’пачаты’ (там жа), архаічныя выразы тыпу робіць нача́ткі (ТС) і інш., а таксама шырокую распаўсюджанасць слова ў славянскіх мовах.
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
закусі́ць1, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак., што.
1. Заціснуць зубамі. Хлапчук закусіў ніжнюю губу і зірнуў спадылба на бацьку.Пальчэўскі.Зося зрабіла крок наперад, потым закусіла рог хусткі і пачала яшчэ пільней углядацца.Лупсякоў.
2.Разм. Адкусіўшы частку чаго‑н., пакінуць рэшту недаедзенай; надкусіць. Закусіць яблык.
•••
Закусіць цуглі — а) перастаць падпарадкоўвацца (пра каня). Калі пачалі рвацца першыя снарады, Міхасёў конь, спалоханы выбухамі, закусіў цуглі і панёсся, як шалёны, у лес.Машара; б) перан. Ісці напралом, дзейнічаць без аглядкі, ні з чым не лічачыся.
закусі́ць2, ‑кушу, ‑кусіш, ‑кусіць; зак.
1.што, чым і без дап. Заесці што‑н. выпітае або з’едзенае. Закусіць горкае салодкім. □ [Кірыла і Тарас] выпілі па чарцы і закусілі цыбуляй.Гурскі.
2.Разм. Крыху паесці, перакусіць (у 2 знач.).
•••
Рукавом закусіць — выпіўшы, нічога не з’есці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
укусі́ць, укушу, укусіш, укусіць; зак.
1.каго-што. Ухапіўшы зубамі, раніць, прычыніць боль. Сабака ўкусіў за нагу. □ Год таму назад я .. замест ментуза неяк схапіў вадзянога пацука, які ўкусіў мяне за палец.Ляўданскі.// Уджаліць. Алена жахліва адступаецца, пазіраючы на .. [Зыгмуся], як на гадзюку, гатовую ўкусіць яе.Колас.//перан.Разм. Прычыніць крыўду, укалоць, задзець за жывое. Васіль адказаў [Паліне] сярдзіта: — ..Жыццё навучыць цябе. Тады ты зразумееш, хто казаў праўду. Я не ўкушу, дык нехта ўкусіць.Савіцкі.
2.што. Зубамі аддзяліць кавалак чаго‑н.; надкусіць. На выгляд .. [фрукты] як быццам свежыя, а ўкусіш яблык ці грушу — смаку няма.Новікаў.
3.чаго і без дап.Разм. З’есці, паесці чаго‑н. — Даўно з паўдня, Андрэй Якаўлевіч, пара ўжо чаго ўкусіць! — узмаліўся Журавінка.Лобан.[Колас:] — Хадзем на веранду, папросім чаго ўкусіць.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)