плю́скаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм.

1. Лыпаць, моргаць (вачамі). Бацька маўчаў і сонна плюскаў вачыма. Хомчанка. Іра плюскае вачыма і паказвае мне: маўляў, выходзь і чакай. Сабаленка.

2. Хлюпаць, плюхаць, плюхцець. Пад нагамі плюскала вада. Пянкрат.

3. Іран. Цалаваць, цмокаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кле́паць 1 ’ісці (пра хаду чалавека без нагі)’ (ТС). Гл. клыпаць.

Кле́паць 2 ’моргаць, мігаць’ (БММ, 4, 100). Гаварыць аб выключна палескай лакалізацыі слова цяжка. Параўн. клёпкай, клёпкі (гл.). Казлова (там жа) сцвярджае архаічны праславянскі характар лексемы, прыводзячы наступныя паралелі: укр. кліпати ’моргаць, мігаць вачыма’, кліпка ’павека’, балг. клепвам с очи ’мігаць вачыма’, клёпка ’павека’, макед. клепа ’мігаць вачыма’ і г. д. Параўн. клепанка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лупе́ішча, лупе́ішчэ ’маргун’, ’вірлавокі чалавек’ (ТС), лупе́й ’маргун’ (ТС). Апошняя лексема — аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да лу́паць 1 ’лыпаць, моргаць вачыма’. Першая ўтворана ад лупе́й. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

blink​2 [blɪŋk] v.

1. мо́ргаць, мірга́ць;

I’ll be back before you can blink. Не паспееш маргнуць, як я вярнуся.

2. міга́ць, мігце́ць; мірга́ць (пра святло)

3. (at) заплю́шчваць во́чы (на што-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Марга́ць, моргаць, морга́ць ’міжвольна падымаць і апускаць векі’, ’падморгваць’, ’міргаць, мігцець’, (перан.) ’упускаць зручны момант’ (ТСБМ, ТС; беласт., Сл. ПЗБ), маргаце́ць ’мігацець, ззяць (аб зорках)’ (Сцяшк.), морготі́ты ’дваіцца, мітусіцца ў вачах’ (Клім.), маргану́ць (Яруш.), маргу́нь! ’пра аднаразовае марганне’ (мсцісл., Нар. лекс.), маргу́н, маргу́ха ’хто часта маргае вачыма’, узор у маргухі ’узор, пры разгляданні якога міргаціць у вачах’ (слуц., КЭС). Укр. морга́ти, рус. моргать, польск. mrugać, чэш. mrkati, мар. mrk(ot)ať, в.-луж. měrkotać ’тс’. Роднаснымі да прасл. mъrg‑ati (а пазней mъrk‑) з’яўляюцца літ. mérkti, лат. mirgt ’міргаць, жмурыць’ (Махэк₂, 379), літ. murgai, лат. mùrgi ’трызненне’, літ. mirgė́ti ’мігцець’, mar̃guoti ’тс’, ’пералівацца’, márgas ’стракаты’, лат. mir̂dzêt ’мігацець’ (Фасмер, 2, 652). Няма падстаў лічыць балтызмам палес. морготі́ты (Лаўчутэ, Балтызмы, 48).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wink

[wɪŋk]

1.

v.i.

1) мо́ргаць, мірга́ць

2) падмі́ргваць

3) міга́ць, мігаце́ць, мігце́ць

2.

n.

1) мо́рганьне, падмі́ргваньне n.

2) міга́ньне, мігце́ньне, мігаце́ньне n.

3) міг -у m.

in a wink — мі́гам, во́бмільгам

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

wink​2 [wɪŋk] v.

1. мірга́ць, марга́ць, мо́ргаць; перамі́ргвацца;

wink at smb. падмі́ргваць каму́-н.

2. міга́ць, мігаце́ць, мігце́ць;

wink at smth. глядзе́ць на што-н. скрозь па́льцы

winkle out [ˌwɪŋklˈaʊt] phr. v. infml выця́гваць, выціска́ць (што-н. з каго-н.);

At last I winkled out the truth out of him. Нарэшце я дамогся ад яго праўды.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Лу́паць 1, лу́паты, лу́патэ ’лыпаць, моргаць вачыма’ (маст., зах.-палес., Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Касп., Нас., Растарг., Гарэц., ТСБМ), ’мігацець’ (Грыг.), укр. лу́пати (очима), рус. лу́пать ’тс’, польск. łupać oczyma ’вытрэшчваць вочы’ (Ліндэ), чэш. loupati očima ’тс’ — у выніку кантамінацыі лупа 3 і лы́паць (гл.). Сюды ж лу́пацца ’плюшчыцца, лыпаць’, лу́паць очыма ’маргаць ад разгубленасці, збянтэжанасці, здзіўлення, страху’, лу́пнуць ’лыпнуць’ (ТС). Параўн. лу́па 3 (гл.).

Лу́паць 2 ’трашчаць (аб высахшай скуры)’ (Кліх), лу́пацца ’лопацца, трэскацца (аб яечках пчол)’ (Анох.), укр. лупа́тися ’лопацца, трэскацца’, чэш. lupati ’тс’. Да луп 1 (гл.) (Махэк₂, 344). Слаўскі (5, 323) мяркуе, што прасл. lupati (lupajǫ) з’яўляецца пазнейшым ітэратывам да lupiti, якое было ў ранняй прасл. мове нематываваным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Морг 1 ’трупярня’ (ТСБМ). Праз рус. мову з франц. morgue ’тс’.

Морг 2 морг̌, морх, морк ’старая мера зямлі = 0,71 га’ (ТСБМ, Мядзв., Гарэц., Шпіл., Выг. дыс., Чуд., Сцяшк., Шат., Бяльк.), навагр., ст.-дар. ’мера зямлі каля 0,56 га’ (Бел. хр. дыял., Прышч.), ’мера сенажаці ў селяніна’ (Нас.), ’мурог’ (петрык., Шатал.), маргі ’ўчастак лугу’ (Касп.), маргі жаць, маргі рабіць ’выконваць павіннасць па ўборцы збожжа для пана’ (полац., Хрэст. дыял.), ст.-бел. моркгъ, моргъ ’мера зямлі’ (XIV ст.) запазычана са ст.-польск. morg, morg, morga (Чартко, Пыт. мовазн., 118; Юрэвіч, Зб. Крапіве, 291; Кюнэ, 76, 78; Булыка, Лекс. запазыч., 154; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 77).

Морг 3 (выкл.) і моргаць ’маргаць’ (ТСБМ), морьг! ’пра аднаразовае морганне’ (мсцісл., Нар. лекс.). Да марга́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плю́шчыць 1 ’удараючы або сціскаючы, рабіць што-небудзь пляскатым, тонкім’ (ТСБМ), плю́шчыцца ’карабаціцца, гнуцца’ (Сцяшк. МГ), ’рабіцца плоскім’, плюшча́ты ’пляскаты’ (ТС), укр. плю́щити, рус. плющить, ст.-рус. плющити (плещити) ’расплюшчыць’ (XV ст.). Усходнеславянскае. Утворана ад плюск, параўн. ст.-рус. плюскъ ’шум ад удару, пляск, лопат’ (XV ст.). Гл. плю́скаць 1.

Плю́шчыць 2, плю́шчыты ’заплюшчваць, жмурыць вочы’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Шат., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; Сцяшк. МГ), плюшчыцца ’жмурыцца, моргаць’ (петрык., Мат. Гом.), плюшчаком ’прыжмурыўшыся’ (ТС), плю́шчыцца ’лезці’ (карэліц., Нар. сл.), укр. плю́щити. Да плю́скаць 3 (гл.). Таксама можна дапусціць семантычнае развіццё з плю́шчыць 1 (гл.).

Плю́шчыць 3 ’значыць свойскіх гусей’: плюшчаць ім знак (ТС). Відаць, да плю́шчыць 2 ’сціскаць, сплюшчваць’. Першапачаткова пры клеймаванні жывёл і птушак прабівалі ім вуха ці перапонкі, устаўлялі туды кляймо і сплюшчвалі яго, каб не гублялася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)