Ляжа́ткі ’планкі ў драбінах воза’ (шчуч., Сцяшк. Сл.; гродз., Сл. ПЗБ). Рус. смал. лежа́тка ’палеглае жыта’, калін. лежато́кляжанка’, ст.-рус. лежатка ’бочка-ляжанка ў адрозненне ад стойкі і чана’. Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе ‑атк‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паадкру́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Адкруціць, адвінціць адно за другім усё, многае. Паадкручваў [бацька] анучы і, босы, у галіфэ, пайшоў з кухні ў пакой, дзе была ляжанка. Ермаловіч. Казік завіхаўся ля водаправодных кранаў. Паадкручваў іх на кухні, у ванне І пазіраў, як бушавалі, вірыліся пругкія струмені. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляпу́шка1 ’мокры снег, слата, хлюпота’ (швянч., Сл. ПЗБ). Да ля́па3 (гл.).

Ля́пушка2 ’бразготка’ (швянч., Сл. ПЗБ). Да ля́паць1 (гл.).

Ляпу́шкаляжанка’ (шум., Сл. ПЗБ). Рус. пск., цвяр. лепу́ха, лепуха́. Бел.-рус. ізалекса. Відавочна, да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́пе́к, прі́пік, пры́пяк, пры́пык ’месца, пляцоўка перад чалеснікамі печы’; ’выступ печы або дашчаны насціл каля печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь; прымурак’ (ТСБМ, Касп., Яруш., Бяльк., Дразд., Нік. Очерки, Сл. ПЗБ, ТС, ПСл, Шушк.). Рус. смал. при́пек ’лава каля печы; прыпек’, укр. припек ’прыпек; ляжанка’. Слова ўзнікла ў выніку зваротнай дэрывацыі ад пры́печ, прыпе́чак з узнаўленнем этымалагічнага зычнага ‑к‑, магчыма, не без уплыву слова прыпёк2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тапча́н ’нізкі ложак з дошак на козлах’, ’пакаёвая шырокая лаўка са спінкай’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Ласт.), ’шырокая лава’ (Касп., Гарэц., Сержп. Прымхі), ’простая шырокая лава для качання бялізны’ (Нас., Байк. і Некр.), ’канапа’ (Сцяшк., Вруб., Сл. ПЗБ), топча́н ’тс’ (ТС). Укр. тапча́н, топча́н, рус. топча́н, польск. tapczan ’тс’. Цюркізм, з тат. tapčan ’узвышэнне, трон; ляжанка’. Анікін (554) мяркуе, што значэнне ’канапа’ сведчыць пра польскае пасрэдніцтва. Гл. яшчэ ЕСУМ, 5, 517.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Тое, што і печ (у 1 знач.). Маладзіца выняла з печкі чыгунок і паставіла на стол. Мележ.

2. Невялікая або часовая печ, якая ў асноўным служыць для абагравання памяшкання. Каля дзвярэй стаяла чыгунная печка. Такія печкі былі ва ўсім лагеры. Шамякін. У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка. Бядуля. Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пры́печ1, прі́печь, пры́печак, пры́пэчэк, пры́пэчка, прэ́пічок, прі́пачак, пры́печча, пры́пяшнік ’прыпек’, ’выемка для вуголля, попелу ў печы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, Сл. Брэс., Янк. 1, Янк. 2, Ян., Стан., Растарг., Шат., ЛА, 4). Рус. при́печь, припе́чек, припе́чье ў аналагічных значэннях, укр. припі́чок ’прыпек; ляжанка на печы’, польск. przypiecekляжанка на печы’. Прэфіксальная (пры́печ) і конфіксныя (пры́печак і пад.) дэрываты ад печ (гл.).

Пры́печ2 ’пясчаныя берагі; пляж’ (Жучк., Стан.), ’пясчаны спадзісты бераг’, ’пясчаны нанос каля берага ракі’ (Яшк.); відаць, сюды ж прыпічак ’тоня (участак вадаёма)’ (віл., Сл. ПЗБ), пры́печок ’абрыў’ (ТС), ’выступ (не абавязкова каля печы)’ (Ян.). Рус. пск. при́печь ’пясчаны бераг ракі (без расліннасці)’, ’пясчаны нанос’, волжск. ’уступ, прыпечак на дне ракі ўздоўж берага’. Этымалагічна тое ж, што і прыпеч1, першапачаткова ’абрыў, спадзісты бераг у выглядзе прыпечка’. Інакш Куркіна (Этимология–1985, 15), якая лічыць, што ў падобных утварэннях, параўн. яшчэ рус. опе́чь ’пясчаная мель у рацэ’, опе́чек ’вал пяску, каменняў, намыты вадой’, захоўваецца першапачатковае значэнне *pektь ’скала, камень’ (гл. печ, пячына), бо прымітыўная печ мела форму ачага, складзенага з каменняў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чарэ́нь, ‑і, ж.

1. Ляжанка на рускай печы. Часам так хацелася ўзлезці на цёплую чарэнь бацькавай печы і моцна заснуць пад спеў цвыркуна і гоман ветру. Грахоўскі. Ну і смеху было з гэтым дзедам нядаўна! Мала таго, што ён цэлую зіму, дык і летам не злазіць з печы. І да таго ўжо даседзеўся, што праваліўся разам з чарэнню на чыгуны і гаршкі якраз тады, як палілася ў печы. Васілевіч.

2. Гарызантальная паверхня ўнутры рускай печы; под. Закіпела ў печы і бяжыць з чыгуна на гарачую чарэнь вада. На чарэні сіпіць. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ляжа́йкаляжанка ля печы’, ’комін-ляжак’ (пух., З нар. сл.; уздз., Нар. словатв.; навагр., Сцяшк. Сл.), ляжэйка ’бакавыя дошкі ў возе’ (астрав., Сцяшк. Сл.; круп., Жыв. сл.; Касп., Сл. ПЗБ), ліжа́йка ’бакавы брусок асновы панарада’ (КЭС, лаг.), валож. ляжэ́я ’папярочная палка-ворчык у сасе, да якой прымацоўваюцца аглоблі’ (Жыв. сл.). Ст.-рус. лежайка, лежейка, лежая ’знак > (гарызантальны вугал) у бортніцкіх знамёнах’. Да прасл. ležajьka (Трубачоў, Эт. сл., 14, 158), якое з ležaja/ležajь (< ležati), роднаснага з ляжа́й (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыму́рак, прымо́рак, прумо́рак, прімо́рок, пры́морок, пры́морочэк ’тое, што прымуравала, прыбудавала; выступ (радзей выемка), карніз печы, на якім можна сядзець або ставіць, класці што-небудзь; выступ на бакавой сценцы печы, па якім залазяць на печ; ляжанка, тапчан пры печы як яе частка’ (ТСБМ, Інстр. 1, Шушк., Янк. 2, Лексика Пол., З нар. сл., Шатал., Нар. словатв., Жд., Сл. ПЗБ; маладз., дзятл., стаўб., слуц., ЛА, 4; ПСл). Прыставачна-суфіксальнае ўтварэнне ад мур (гл.). Параўн. аналагічнае ўкр. при́мурок ’карніз печы; каменная прыбудова; бакавая сцяна ганчарнай печы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)