смята́ннік

‘чалавек, які любіць смятану’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. смята́ннік смята́ннікі
Р. смята́нніка смята́ннікаў
Д. смята́нніку смята́ннікам
В. смята́нніка смята́ннікаў
Т. смята́ннікам смята́ннікамі
М. смята́нніку смята́нніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

сябелюбі́вы, -ая, -ае.

Які любіць толькі сябе, эгаістычны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чалавекалюбі́вы, -ая, -ае.

Які любіць людзей; вызначаецца чалавекалюбствам; гуманны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

обожа́ть несов. (го́рача, ве́льмі) любі́ць; абажа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПО́ЛЬСКІХ (Галіна Аляксандраўна) (н. 27.11.1939, Масква),

расійская кінаактрыса. Нар. арт. Расіі (1979). Скончыла Усесаюзны дзярж. ін-т кінематаграфіі (1964). З 1964 у Т-ры-студыі кінаакцёра. У кіно з 1962 («Дзікі сабака Дзінга»). Творчая манера П. адметная псіхал. глыбінёй, шчырасцю, лірызмам, эмацыянальнасцю. Знялася ў фільмах: «Я крочу па Маскве» (1964), «Вернасць» (1965), «Журналіст» (1967), «Аўтамабіль, скрыпка і сабака Клякса» (1975), «Фронт без флангаў» (1975) і «Фронт за лініяй фронту» (1978; за абодва Дзярж. прэмія Расіі 1978), «Партрэт з дажджом» (1978), «Коней на пераправе не мяняюць» (1981), «Белыя росы» (1983), «Мордачка» (1990), «Амерыканскі дзядуля» (1993), «Любіць па-руску» (1995), «Любіць па-руску 2» (1996), «Любіць па-руску 3» (1999), «Афінскія вечары», «Жанчын крыўдзіць не рэкамендуецца» (абодва 2000), тэлесерыялах «Пецярбургскія тайны» (1994—95), «Развязка пецярбургскіх тайнаў» (1997), «Прыпынак па патрабаванні» (2000) і інш.

т. 12, с. 486

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

каламбуры́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто любіць каламбурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хвалько́, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.; нескл., ж.

Той, хто любіць хваліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чапуры́сты, -ая, -ае (разм.).

Які любіць чапурыцца, прыбірацца.

|| наз. чапуры́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куне́жыць

‘любіць, песціць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. куне́жу куне́жым
2-я ас. куне́жыш куне́жыце
3-я ас. куне́жыць куне́жаць
Прошлы час
м. куне́жыў куне́жылі
ж. куне́жыла
н. куне́жыла
Загадны лад
2-я ас. куне́ж куне́жце
Дзеепрыслоўе
цяп. час куне́жачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

жанчыналю́б, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пра мужчыну, які любіць заляцацца да жанчын.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)