ТУРСУНАЛІ́ЕЎ Эстэбес (н. 30.5.1931, с. Кайынды Таласкай вобл., Кыргызстан),

кіргізскі акын. Нар. арт. СССР (1988). Выступае з 12-гадовага ўзросту. З 1947 артыст Кіргізскай філармоніі, адначасова з 1976 кіраўнік арганізаванай ім фальклорнай групы. У рэпертуары творы ў традыц. жанрах вуснай прафес. творчасці. Аўтар кніг. Здымаўся ў кіно. Дзярж. прэмія Кыргызстана 1975.

т. 16, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АБЫЛКАСЫ́МАВА Майрамкан (н. 8.1.1936, калгас «Камсамол» Кемінскага р-на, Кыргызстан),

кіргізская паэтэса. Нар. паэтэса Кыргызстана (1980). Скончыла Кіргізскі жаночы пед. ін-т (1958). Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Венера» (1962), «Гэтай вясною шмат кветак» (1965), «Веру ў сэрцы берагу» (1968), «Ты ведаеш мяне, Айчына» (1973), «Невычэрпная песня» (1977), «Рэха юнацтва» (1979) і інш.

т. 1, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАЯЛІ́НАЎ Касымалы (15.9.1902, пас. Кок-Майнок, Кыргызстан — 3.9.1979),

кіргізскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Кыргызстана (1968). Скончыў Алма-Ацінскі пед. ін-т (1925), Ін-т журналістыкі (1933). Друкаваўся з 1923. Адзін з заснавальнікаў кірг. рэаліст. прозы (аповесці «Аджар», 1928; «На берагах Ісык-Куля», 1947; «Даліна Курмана», 1958). Аўтар рамана-трылогіі «Братэрства» (1962—72), зб. «Цяжкая пераправа» (1980).

т. 2, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСАНАЛІ́ЕЎ Джумаш (10.5.1923, с. Атуз-Уул Ак-Суйскага р-на Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан — 25.6.1944),

удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял. Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Наводчык кулямёта яфрэйтар Асаналіеў 24.6.1944 адзін з першых пераправіўся цераз Зах. Дзвіну каля в. Лабейкі Сіроцінскага р-на (цяпер у Шумілінскім раёне); калі загінуў разлік кулямёта, адзін адбіваў атакі ворага; акружаны фашыстамі, апошняй гранатай падарваў іх і загінуў сам.

т. 2, с. 20

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЙТЫ́ЕЎ Гапар Айтыевіч (28.9.1912, с. Першы Тулейкен Ошскай вобл., Кыргызстан — 16.12.1984),

кіргізскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1971). Чл.-кар. АМ СССР (1974), Герой Сац. Працы (1982). Скончыў Кіргізскі ін-т асветы (1932), у 1935—38 вучыўся ў Маскве. Аўтар паэт. пейзажаў («Поўдзень на Ісык-Кулі», 1954; «Баваўнянае поле на поўдні Кіргізіі», пано, 1955; «Наваколле Андыжана», 1967), партрэтаў («Галерэя партрэтаў сучаснікаў», 1979), размалёвак і інш.

Г.Айтыеў. Наваколле Андыжана. 1967.

т. 1, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЖУМАХМА́ТАЎ Асанхан Джумахматавіч (н. 16.7.1923, г. Арашан, Кыргызстан),

кіргізскі дырыжор. Нар. арт. СССР (1976). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1958, клас Б.Хайкіна). З 1948 дырыжор (з перапынкам), у 1973—83 гал. дырыжор Кіргізскага т-ра оперы і балета. У 1962—76 адначасова гал. дырыжор Аркестра нар. інструментаў імя К.​Арозава, з 1969 Сімф. аркестра радыё і тэлебачання Кыргызстана. Муз. кіраўнік многіх оперных і балетных спектакляў. Старшыня Кірг. муз. т-ва (з 1987). Дзярж. прэмія Кыргызстана 1972.

т. 6, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЎЧАРЭ́НКА Аляксандр Іванавіч (28.1.1922, с. Грыгор’еўка Ісык-Кульскай вобл., Кыргызстан — 20.7.1988),

рускі літаратуразнавец. Д-р філал. н. (1958), праф. (1965). Скончыў Маскоўскі абл. пед. ін-т (1942). Даследаваў творчасць М.​Горкага, сацыяліст. рэалізм, суадносіны нацыянальнага і інтэрнацыянальнага ў мастацтве. Аўтар артыкулаў пра творчасць рус., бел. і ўкр. пісьменнікаў. У кн. «Сучасны беларускі раман» (1971, 2-е выд. 1978) разглядаў творы І.​Мележа, А.​Адамовіча, Я.​Брыля, В.​Быкава, А.​Кулакоўскага, І.​Навуменкі, І.​Шамякіна, І.​Чыгрынава і інш. У 1969—88 старшыня савета па бел. л-ры Саюза пісьменнікаў СССР.

т. 2, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУЮ́КАВА Даркуль (н. 15.5.1919, с. Акцябрскае Сузакскага р-на Джалал-Абадскай вобл., Кыргызстан),

кіргізская актрыса. Нар. арт. СССР (1967). З 1936 працавала ў кірг. т-рах юнага гледача, з 1941 у драматычным (абодва ў г. Фрунзе). Стварыла вобразы моцных духам жанчын, вострыя сатыр. партрэты, уладарныя характары: Акчаім («Сарынжы» К.​Эшмамбетава), Талганай («Мацярынскае поле» паводле Ч.​Айтматава), Джаныл («Джаныл» К.​Малікава і Кутубаева), Айганыш («Курманбек» К.​Джантошава), Кабаніха («Навальніца» А.​Астроўскага), Ганерылья («Кароль Лір» У.​Шэкспіра) і інш. Здымалася ў кіно: «Салтанат» (1955), «Спёка» (1963), «Першы настаўнік» (1965), «Белы параход» (1976).

т. 9, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

УМЕТАЛІ́ЕЎ Тэміркул (1.5.1908, с. Туе-Джар, Кыргызстан — 1991),

кіргізскі паэт. Нар. паэт Кыргызстана (1968). Друкаваўся з 1932. Яго паэзія блізкая да фальклору. Аўтар зб-каў ваен.-патрыят. і лірычных вершаў «Вершы перамогі» (1943), «Герой» (1944), «Інтымныя песні» (1958), «Сэрца песні не старэе» (1967), «Кветкі гор» (1980), паэмы «Кубат» (1953). Пісаў для дзяцей: зб-кі «Птушка-велікан» (1940), «Паляўнічы Тактамуш» (1951), «Вершы для малых» (1956). Перакладаў на кіргізскую мову паасобныя творы Я.​Купалы. На бел. мову асобныя творы У. пераклалі М.​Калачынскі, М.​Хведаровіч, Я.​Янішчыц.

Тв.:

Рус. пер. — Звени, комуз! М., 1982.

т. 16, с. 232

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАПАВА́ЛАЎ Ігар Аляксеевіч (н. 3.12.1945, г. Джалал-Абад, Кыргызстан),

расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1985). Скончыў Фрунзенскае муз.-харэаграфічнае (1961) і Пермскае харэаграфічнае (1963; у 1967—85 выкладчык у ім) вучылішчы. З 1963 у Пермскім т-ры оперы і балета. З 1989 гал. балетмайстар і маст. кіраўнік «Маскоўскага балета на лёдзе». Танцоўшчык характарнага плана. Сярод роляў: Дырыжор, Чорт («Бераг надзеі», «Стварэнне свету» А.​Пятрова), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Харон («Арфей і Эўрыдыка» на музыку А.​Журбіна), Візір («Легенда пра каханне» А.​Мелікава). Ставіў танцы ў операх, канцэртныя нумары і інш.

т. 17, с. 371

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)