ШАПАВА́ЛАЎ Ігар Аляксеевіч (н. 3.12.1945, г. Джалал-Абад, Кыргызстан),
расійскі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар. арт. СССР (1985). Скончыў Фрунзенскае муз.-харэаграфічнае (1961) і Пермскае харэаграфічнае (1963; у 1967—85 выкладчык у ім) вучылішчы. З 1963 у Пермскім т-ры оперы і балета. З 1989 гал. балетмайстар і маст. кіраўнік «Маскоўскага балета на лёдзе». Танцоўшчык характарнага плана. Сярод роляў: Дырыжор, Чорт («Бераг надзеі», «Стварэнне свету» А.Пятрова), Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Харон («Арфей і Эўрыдыка» на музыку А.Журбіна), Візір («Легенда пра каханне» А.Мелікава). Ставіў танцы ў операх, канцэртныя нумары і інш.
т. 17, с. 371
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)