КУЮ́КАВА Даркуль

(н. 15.5.1919, с. Акцябрскае Сузакскага р-на Джалал-Абадскай вобл., Кыргызстан),

кіргізская актрыса. Нар. арт. СССР (1967). З 1936 працавала ў кірг. т-рах юнага гледача, з 1941 у драматычным (абодва ў г. Фрунзе). Стварыла вобразы моцных духам жанчын, вострыя сатыр. партрэты, уладарныя характары: Акчаім («Сарынжы» К.Эшмамбетава), Талганай («Мацярынскае поле» паводле Ч.Айтматава), Джаныл («Джаныл» К.Малікава і Кутубаева), Айганыш («Курманбек» К.Джантошава), Кабаніха («Навальніца» А.Астроўскага), Ганерылья («Кароль Лір» У.Шэкспіра) і інш. Здымалася ў кіно: «Салтанат» (1955), «Спёка» (1963), «Першы настаўнік» (1965), «Белы параход» (1976).

т. 9, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)