птушка сямейства фазанавых атр. курападобных. Пашырана ва ўмераным поясе Азіі. На Беларусь завозілася для акліматызацыі (поспеху не мела) з Тувы ў 1959—60.
Даўж. цела каля 20 см, маса 300—325 г. Ад шэрай курапаткі адрозніваецца «барадой» (адсюль назва) у выглядзе доўгага пер’я пад дзюбай, вохрыста-жаўтаватым налётам апярэння і чорнай падковападобнай плямай на брушку. Корміцца насеннем пустазелля, зернем, насякомымі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ту́ндравы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да тундры; з’яўляецца тундрай. Тундравая зона.// Уласцівы тундры. Тундравая глеба.// Які жыве, расце ў тундры. Тундравая расліннасць. Тундравая курапатка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
◎ Ко́ппала ’курапатка’ (Мат. Гом.). Мабыць, скарочаная форма ад курапатка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Курапа́та ’курапатка’ (Шат., Сл. паўн.-зах., ТС, Нар. лекс., Кліх.). Гл. курапатка.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Rébhuhnn -(e)s, -hühner заал.курапа́тка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
БЕ́ЛЫЯ КУРАПА́ТКІ (Lagopus),
род птушак сям. цецеруковых атр. курападобных. 2 віды — белая курапатка (L. lagopus) і тундравая курапатка (L.mutus). Пашыраны ў тундрах, лесастэпах і гарах Паўн. Еўразіі і Паўн. Амерыкі да Паўн. Казахстана, Паўн. Манголіі і Канады. На Беларусі белая курапатка спарадычна трапляецца ў паўн.ч. на вярховых балотах; занесена ў Чырв. кнігу.
Даўж. цела да 46 см, маса 400—900 г. Тундравая курапатка драбнейшая. Апярэнне зімой белае з чорным хвастом, летам рыжа-бурае, у самцоў тундравай курапаткі зімой чорная аброць, летам менш рыжых тонаў; у самак мяняецца 3, у самцоў 4 разы на год. Гнёзды на мохавых купінах з нізкарослай расліннасцю. Кормяцца пупышкамі дрэў, лісцем, ягадамі. На поўначы белыя курапаткі — важны аб’ект промыслу.