аўся́ны овсяно́й, овся́ный;

~ныя кру́пы — овся́ная крупа́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

проде́льный спец. се́чаны, дра́ны;

проде́льная крупа́ дра́ныя кру́пы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́чны ячме́нный, я́чневый, я́чный;

я́чныя кру́пы — ячме́нная крупа́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́дрица ж., собир. (крупа) я́дрыца, -цы ж., цэ́лыя кру́пы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кру́пы ’прадукт харчавання з зярнят розных культур’ (ТСБМ, Нас., Касп., ТС). Укр. крупа, рус. крупа, крупы ’тс’, ст.-слав. кроупа ’кроха’, серб.-харв. кру́пакрупа’, славен. krúpa ’тс’, польск. krupaкрупа, град’, чэш. kroupa, kroupy, славац. krúpa, krúpy, н.-луж. kšupa, kśupy, в.-луж. krupa, krupy ’тс’. Прасл. krupa да krupiti ’рабіць крупны памол’, krupъ ’крупны’. Найбольш надзейныя індаеўрапейскія паралелі ў балтыйскіх і германскіх мовах: літ. kraupùs ’няроўны, шурпаты’, krùpti ’пакрывацца струпамі’, ст.-ісл. hrufa ’струп’, hrjufr ’шурпаты’. Не выключана генетычная сувязь з kruxъ, krušiti (гл. крух, круха). Тады гаворка ідзе аб і.-е. kreu̯‑ ’ламаць, крушыць’ з датэрмінатывамі ‑p‑ і ‑s‑ (Бернекер, 630; Буга Rinkt, 1, 446–447; Фрэнкель, 290; Слаўскі, 3, 177). Параўн. прасл. trupъ і truxъ (гл. труп і труха).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

проде́л м., спец. (дроблёная крупа) се́чка, -кі ж.; дра́ныя кру́пы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ма́нны ма́нный;

ма́нныя кру́пы — ма́нная крупа́;

ма́нная ка́ша — ма́нная ка́ша

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Крупе́ц ’незамярзаючы кароткі прыток у басейне Дняпра’ (Яшк.). Параўн. крупа ’град, мокры снег (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БО́ХУМ (Bochum),

горад на З ФРГ, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія, у Рурскім прамысл. раёне. Гар. правы з 1321. 401 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйныя металургічныя з-ды (канцэрн Крупа). Здабыча каменнага вугалю. Вытв-сць коксу, цяжкое машынабудаванне, у т. л. аўтабудаванне (з-ды «Опель»). Электра- і радыётэхн., хім., лёгкая, харч. прам-сць. Ун-т. Абсерваторыя. Музей горнай прам-сці.

т. 3, с. 224

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гру́ца ж., обл.

1. перло́вка, перло́вая крупа́;

2. перло́вая (бобо́вая) ка́ша

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)