колебну́ться

1. калыхну́цца, скалыхну́цца, гайдану́цца, варухну́цца, зварухну́цца, крану́цца;

2. хісну́цца, хістану́цца, калыўну́цца, скалыўну́цца, кіўну́цца, крану́цца, варухну́цца, зварухну́цца;

3. вагану́цца, зыбану́цца, зыбну́цца; см. колеба́ться 1—3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ruszyć się

зак. рушыцца, крануцца, паварушыцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Ра́хацца ’збірацца, рыхтавацца, поркацца, капацца, шавяліцца’ (ТС), ря́хацца ’паціху, марудна збірацца’ (Растарг.). Параўн. укр. ра́ха́тися, ря́хатися ’збірацца, рухацца’, рус. дыял. ря́хнутьсякрануцца, сыйсці з месца’. Паводле Мяркулавай (Этимология–1986–1987, 148), да прасл. *raxati, *rexnǫti, дзе x < sk (> *resk‑ з першасным значэннем ’драць’ — ’плясці’), у аснове семантыкі — рэзкі рывок, штуршок як пачатак руху. Параўн. таксама Фасмер, 3, 449 (рус. раха́ть, рахну́ть ’кідаць; гнаць’, мяркуецца, узыходзяць да гукапераймання); SEK, 4, 189, 193 (фармальна блізкія каш. rakować są ’выпраўляцца, збірацца ў дарогу’, rëknǫ́cкрануцца, скіравацца’ выводзяцца з ням. regen ’кранаць, рухаць’, rückenкрануцца, пасунуць’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абленава́цца, ‑лянуюся, ‑лянуешся, ‑лянуецца; зак.

Разм. Стаць лянівым, прывыкнуць ленавацца. [Патржанецкі:] — Я бачу, што вам страшна крануцца з месца, што вы абленаваліся, што вам шкада вось гэтай утульнасці, вы баіцеся страціць яе. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́нутьсяI сов. (сдвинуться с места, направиться куда-л.) ру́шыцца, крану́цца; см. тро́гатьсяI 1.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зня́цца, зніму́ся, зні́мешся, зні́мецца; зня́ўся, зняла́ся, -ло́ся; знімі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Аддзяліцца, адмацавацца ад чаго-н.

Века лёгка знялося з дзежкі.

2. Крануцца з месца, адправіцца ў дарогу.

З. з якара.

Воінская часць знялася.

3. Сфатаграфавацца, а таксама сыграць ролю ў кінафільме.

З. на фоне мора.

З. ў кінафільме.

Зняцца з уліку — перастаць быць на ўліку дзе-н.

|| незак. зніма́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Турсну́цькрануцца, уздрыгнуцца, рушыць’ (Кліх). Відаць, паралельнае ўтварэнне да то́рскаць (гл.), дзе назіраюцца пэўныя хістанні ў вакалізме асновы (тор‑/тур‑/тыр‑) з т. зв. s‑intensivum, параўн. то́рнуць ‘штурхнуць, піхнуць’ (гл.). Да турнуць, турыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падсне́жны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца пад снегам, узяты з-пад снегу. Падснежны лёд. □ Да паляне ў светлым пералеску Расцвілі, налітыя расой, Сінія падснежныя пралескі — Пад аховай урачыстых хвой. Панчанка. Ледзь толькі крануцца падснежныя воды, Ледзь толькі вярба прывітае вясну, Раблюся я ворагам крохкай прыроды — Галінкі ламлю я і ў хату цягну. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ру́шыцца ’скрануцца з месца, пачаць рух’, ’накіравацца’, ’абвальвацца’, ’разбурацца’ (ТСБМ), ’пачаць рух’, рушыць (ТСБМ), рушэнне ’паход’ (Гарэц. 1). Укр. ру́шити, руша́ти ’рухаць, варушыць’, рус. ру́шить ’разбураць’, польск. ruszyć ’рушыць, крануцца’, н.-луж. rušowaś ’бушаваць, шумець’, чэш. rušiti ’турбаваць (каго-небудзь), парушаць (цішыню)’, славац. rušiťкрануцца, рушыць’, славен. rúšiti ’трэсці, калаціць, зносіць’, серб.-харв. ру̏шити ’разбураць’, балг. ру́ша ’тс’, ст.-слав. роушити ’тс’. Звязваюць з рух (гл.) і ў якасці індаеўрапейскіх адпаведнікаў прыводзяць літ. raũsti, rausiù, rausiaũ ’рыць, капацца’, лат. ràust, ‑šu, ‑su ’разграбаць, месці’, літ. rausis ’пячора’, rūỹs, rūsas ’пограб’, ст.-ісл. rúst ’руіны, разбураная сцяна’ і інш. (Фасмер, 3, 525). Борысь (528) узводзіць да *rušiti [< *ruchi‑ < *rou̯s‑ī‑] ’надаваць рух, папіхаць, рушыць, парушаць’, вытворнае ад незахаванага прасл. *rusti ’рыць, капаць, пераварочваць, парушаць (напрыклад, зямлю)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

назо́ла, ‑ы.

Разм.

1. ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж. Той (тая), хто вельмі назаляе, дакучае. Ну, і назола ж ты! Лезці назолай у вочы. □ — Адчапіся, назола, едзь куды хочаш! Лынькоў. [Салдаты] не хацелі прызнаваць Клямта, пазіраючы на яго як на выскачку і назолу. Мележ.

2. ж. Дакука, назалянне. Конь так змучыўся.. ад балючай назолы аваднёў, што.. не мог нейкі час крануцца з месца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)