Клыба́тыклышаногі’ (Сцяц., Сл. паўн.-зах., З нар. сл.). Гл. клыпаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кле́ндарклышаногі чалавек’ (ТС). Гл. клендаты. Вытворнае на -ар ад прыметніка (Сцяцко, Афікс. наз., 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кліша́ць, клыша́ты ’ступаць, ставячы ступні пяткамі ўнутр, а наскі ўбакі’ (З нар. сл.). Гл. клышаногі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Разкярэ́ша (розкере́ша) ’нерастаропны, маруда’ (іван., Непакупны, Связи, 194), ’брудны, мурза’ (пруж., там жа), укр. палес. розкере́ша ’крываногі, клышаногі’, ’развілка ў сасне’. Кантамінацыя балт. keréža і разкарака (разкоря́ка) ’разгалінаванае дрэва’ (Непакупны, Связи, 195). Гл. раскярэша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неразгара́ка ’нязграбная, няўмелая асоба’ (кап., Жыв. сл.). Відаць, утворана ад разкарака ці раскірэка ’нязграбная асоба, клышаногі чалавек’ (гл.) пры дапамозе ўзмацняльнага не-, якое было далучана пасля дээтымалагізацыі зыходнага слова; пераход к > г у інтэрвакальным становішчы, як у дыялектным стаган < стакан і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Клыша́вы ’касалапы, крываногі’ (Сл. паўн.-зах., Нар. лекс., Нар. словатв., КЭС, лаг., Мал., ТС). Укр. клишавий, польск. kłyszawy ’тс’. Лічыцца балтызмам. Крыніца адпавядае літ. klìšas ’крываногі, касалапы’, klìšė ’нага’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 36–37). Параўн. клышэнь ’нага’. Давесці генетычную суаднесенасць з літоўскімі лексемамі цяжка, але параўн. в.-луж. klěšiwyклышаногі’, klěcha ’нязграбная нага’, н.-луж. klěcha ’тс’. Гл. Слаўскі, 2, 228. Калі сербалужыцкія формы адлюстроўваюць іншую ступень аблаўту, гэта гаворыць у карысць спрадвечнасці польскіх і ўсходнеславянскіх форм, аднак незафіксаванасць адпаведнікаў у паўднёваславянскіх мовах, а таксама ў чэшскай і славацкай выклікае сумненні. Апрача гэтага, пытанне аб магчымасці балтызмаў у сербалужыцкіх мовах не вывучана. Выводзіць клышавы і іншыя беларускія, украінскія і польскія словы з прасл. klěšči ’клешчы, клюшні’ рызыкоўна. Параўн. клюшня1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)