Квітава́цца ’жывіцца, карміцца, эканоміць, быць ашчадным, вяртаць доўг, разлічвацца’ (Сл. паўн.-зах., Весці, 1969, 4, 132). Гл. квіт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Квітару́сьнік ’кніжачка бланкаў, квітанцый, квітоў’ (Нар. сл.). Да квіт (гл.). Словаўтварэнне прадугледжвае тры суфіксы: ‑ар‑усь‑нік. На жаль, словы *квітар і *квітарусь не засведчаны.
on receipt of your letter — па атрыма́ньні ва́шага ліста́
2.
v.t.
дава́ць квіта́нцыю
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Раху́ба ’разлік, падлік; карысць, выгада’ (ТСБМ, Нас., Варл.; парыц., Янк. Мат.; Мат. Гом.), ’рухомая маёмасць; канец, квіт’ (Бяльк.), ’калатня, клопат, складаная справа’ (Растарг., Рам. 4), ’меркаванне, разлік’ (ТС), ст.-бел.рахуба ’разлік’ (Ст.-бел. лексікон). З польск.rachuba ’лік, падлік’, ’разлік, спадзяванне’ (адзначае з XV ст., Борысь, 507) запазычана ў XVI ст. (Булыка, Лекс. запазыч., 81). Брукнер (451) мяркуе, што польскае слова ўтворана па мадэлі liczba з суф. ‑ba ад rachować ’лічыць’; паводле Карскага (2–3, 29), галосны u (у) усталяваўся ў польскім слове пад уплывам дзеяслоўнай асновы да яго запазычання ўсходнімі славянамі. Гл. раху́нак, рахава́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Квет ’краска, кветка’ (ТСБМ, Ян., Нас.), ’кветкі’ (ТС). Укр.квіт ’кветка’, рус.квет ’тс’, ст.-слав.цвѣтъ ’тс’, балг.цвят, мак.цвет, серб.-харв.цве̏т, славен.сvȇt, польск.kwiat, чэш.květ, славац.kvet, в.-луж.kwět, н.-луж.kwět. Пераход kvʼ > cvʼ звязвае паўднёваславянскі і ўсходнеславянскі арэалы (гл. цвет). Заходнеславянскія формы з пачатковым kv распаўсюдзіліся на заходнюю частку ўсходнеславянскага арэала. Прасл.květъ, якое мае рэгулярныя аблаўтныя адносіны з дзеясловам kvisti (гл. цвісці). Рэгулярных паралелей за межамі славянскіх моў, як здаецца, няма (Слаўскі, 3, 479). Але германскія назвы пшаніцы і белага колеру можна суаднесці са славянскай назвай кветкі, калі прыняць пад увагу магчымасць кентумнага рэфлексу для апошняй і дублета t/d. Параўн. гоц.ƕaitеis ’пшаніца’ і ƕeits ’белы’ і ст.-слав.свѣтъ ’свет’. Літ.kvietỹs, лат.kvìesis ’зерне пшаніцы’ лічыцца германскім (гоцкім) па паходжанню. З гэтага пункту погляду прасл.květъ можа разглядацца як кентумны дублет да прасл.světъ або як лексічнае пранікненне з невядомай кентумнай мовы. Тады адносіны паміж květъ і kvisti трэба разглядаць як другасныя, якія ўзніклі па вядомай індаеўрапейскай мадэлі аблаўта. Але неверагодна, каб дублет d/t быў характэрны як для květъ, так і для světъ, тым больш што формы з канцавым ‑d не засведчаны. Таму як прасл.květъ, так і прасл.světъ нельга лічыць надзейнымі паралелямі да гоц.ƕaitеis і ƕeits. Аб семантычнай рэканструкцыі прасл.květъ гл. Лекс. Палесся, 29–30.