лахма́ты, -ая, -ае.

1. Які мае доўгую, густую поўсць; касматы.

Л. сабака.

Лахматая шапка.

2. Які мае ўскудлачаныя валасы.

Л. чалавек размахваў рукамі.

|| наз. лахма́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hairy

[ˈheri]

adj.

валаса́ты, касма́ты, калма́ты

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

kosmaty

касматы, калматы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

shaggy [ˈʃægi] adj. касма́ты, калма́ты, кудла́ты, махна́ты;

shaggy eyebrows касма́тыя бро́вы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

махна́ты, -ая, -ае.

1. Аброслы поўсцю, валасамі; касматы.

М. звер.

2. Пра тканіну: з густым ворсам.

М. ручнік.

3. перан. 3 густой ігліцай, з густымі галінамі.

Махнатыя лапы ялін.

|| наз. махна́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

mechaty

з ворсам, касматы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

włochaty

касматы, калматы, валасаты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Бахма́тыкасматы, пушысты’ (Гарэц.), бахма́тый (Бяльк.); адносіцца таксама і да раслін, параўн. бахма́ты ’пышны’ (букет) (Др.-Падб.), бахматая мята (Кіс.). Укр. бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’. Відавочна, вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (’касматы конь’ → ’касматы’). Параўн. рус. бахме́т ’той, што касматы, махнаты, з доўгай шэрсцю’. Гл. яшчэ бухма́ты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

калма́ты, -ая, -ае.

1. Пакрыты густымі скудлачанымі валасамі, поўсцю; кудлаты, касматы.

Калматыя бровы.

2. перан. 3 няроўнымі, як бы пашматанымі на кавалкі краямі (пра хмары, клубы пары, туману і пад.).

Калматыя хмары.

|| наз. калма́тасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Bdetuch

n -(e)s, -tücher касма́ты ручні́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)