бзік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Дзівацтва, капрыз.

Гэты чалавек з бзікам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзіва́цтва, -а, н.

1. Незвычайнасць у схільнасцях, звычках, паводзінах.

2. мн. -ы, -аў. Дзівацкі ўчынак; капрыз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

капри́з капры́з, -зу м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бзік, ‑а, м.

Разм.

1. Дзівацтва, капрыз.

2. Бзікаваты чалавек; дзівак.

[Польск. bzik.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

fad [fæd] n. infml капры́з, пры́хамаць, дзіва́цтва

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

idiosyncrasy [ˌɪdiəˈsɪŋkrəsi] n.

1. своеасаблі́васць (характару, паводзін)

2. дзіва́цтва, капры́з

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

whim [wɪm] n. капры́з; дзіва́цтва;

whims of fate капры́зы лёсу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПО́ЛАК ((Pollock) Джэксан) (28.1.1912, г. Коды, штат Ваёмінг, ЗША — 11.8.1956),

амерыканскі жывапісец, адзін з гал. прадстаўнікоў амер. абстрактнага экспрэсіянізму. Вучыўся ў Вышэйшай школе прыкладнога мастацтва ў Лос-Анджэлесе (1925—29) і ў Маст. студэнцкай лізе ў Нью-Йорку ў Т.​Х.​Бентана (1930—31). Пасля 1935 зазнаў уплыў П.​Пікасо і сюррэалізму («Ваўчыха», «Захавальнікі сакрэту», абедзве 1943, і інш.). У 1940-я г. звярнуўся да абстрактнага мастацтва. Працаваў у рэчышчы т. зв. жывапісу дзеяння, калі фарбы наносяцца непасрэдна з цюбікаў без дапамогі пэндзля (тэхніка «дрыпінг») па разасланым на падлозе палатне, што дазваляе спалучаць аўтарскую задуму з выпадковымі каляровымі і лінейнымі эфектамі. Сярод твораў: «Капрыз мора» (1947), «Арабескі № 13» (1948), «За межамі палатна № 7» (1949), «Lavender Mist № 1», «Восеньскі рытм № 30» (абодва 1950) і інш. З 1951 працаваў у чорна-белым фігуратыўным жывапісе.

Дж.Полак. Капрыз мора. 1947.

т. 12, с. 450

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

zachcianka

ж. прыхамаць; капрыз

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Kaprce [-sə] f -, -n капры́з; упа́ртасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)