конте́кст кантэ́кст, -ту м.;

вы́рвать из конте́кста вы́рваць з кантэ́ксту;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дыстрыбу́цыя

(лац. distnbutio)

размеркаванне моўных адзінак, сукупнасць фанем, марфем, лексем, якія ствараюць кантэкст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГУК МУЗЫ́ЧНЫ,

найменшы структурны элемент музыкі. Асн. яго ўласцівасці; дакладная вышыня, гучнасць, працягласць і тэмбр. З гукаў фіксаванай вышыні (тонаў), якія здольны ўспрымаць чалавечы слых, у музыцы выкарыстоўваецца параўнальна нязначная частка; іх адбор вызначаецца фізіял. асаблівасцямі слыху, камунікатыўнай прыродай муз. мастацтва, эстэт. патрабаваннямі музыкантаў і слухачоў. Асобна ўзяты гук музычны не валодае маст. выразнасцю, аднак набывае яе пры ўключэнні ў пэўную гукавую сістэму, у пэўны муз. кантэкст.

т. 5, с. 523

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Спа́чча ‘здарэнне’ (Бяльк.). Ад спадаць (*спад‑ча?), параўн. кантэкст: такая спачча: з крышы забіцца (там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВЫКА́ЗВАННЕ,

вылучаны ў пісьмовым ці вусным тэксце фрагмент, які выражае адносна закончаную, актуалізаваную думку, аформлены граматычна (і інтанацыйна — у вусным варыянце), захоўвае сэнсавыя і фармальныя сувязі з кантэкстам, дае магчымасць усвядоміць і мысленна ўзнавіць кансітуацыю. З’яўляецца камунікатыўна-сінтакс. адзінкай (адзінкай маўлення) у процілегласць канструкцыйна-сінтакс. адзінкам — сказу, яго семантыка-сінтакс. мадэлі і фармальна-грам. схеме. Найб. істотнае адрозненне ад сказа — абавязковае актуальнае чляненне, якое сведчыць і аб уключанасці выказвання ў кантэкст і кансітуацыю.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 4, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Праро́бкі ’страты’ (Пас.). Ад прарабіць з суф. ‑к. Відаць, аказіянальнае ўтварэнне, якое суадносіцца з заробку параўн. кантэкст: не заробкі, а праробкі (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыда́ць ’зрабіць’: сам собе смерць прыдаў (ТС). Улічваючы кантэкст, трэба лічыць культурным (кніжным) запазычаннем з рус. предать смерти з дыялектнай трансфармацыяй прэфікса.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падды́мка ’снежны занос’ (Касп.). Значэнне дэфінавана недакладна, параўн. кантэкст: узьнялася паддымка; слова хутчэй азначае ’мяцеліца, замець’. Суфіксальны дэрыват ад *паддымаць ’уздымаць’. Гл. уздымаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бло́ціць ’травіць пасевы, сенажаці’ (Янк. Мат.). Здаецца, запазычанне з польск. błocić ’пэцкаць’ (ад błoto ’балота, багна’). Параўн. кантэкст: «Ня столькі зье́лі тае канюшы́ны, ко́лькі збло́цілі».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́нка ’корань аеру’ (Сл. ПЗБ, Мат. Гом.). Памяншальнае ад панна (гл. пан). Параўн. яшчэ панны, а таксама кантэкст: «Панка з косамі сядзіць каля рэчкі ззелянеўшы».

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)