рот; ляпа, зяпа, пашча (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Жарля́нка ’жаба’. Рус. смал. жерлянка ’тс’. Утворана з суфіксам ‑анк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 179–180) ад жарло́зяпа’ (гл. жарло́1; параўн. вушанка, ікранка).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разёпа ’разява’ (Бяльк., Др.-Падб.; асіп., рагач., Сл. ПЗБ), разе́па ’тс’ (Гарэц.), рус. дыял. разёпа ’разява’. Ад раз- і зяпа (гл.) з экспрэсіўнай менай галоснага.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

paszcza

ж. пашча; зяпа;

lwia paszcza бат. званец (Antirrhinum L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

зев м.

1. зеў, род. зе́ва м.;

2. (пасть) па́шча, -шчы ж., ля́па, -пы ж., зя́па, -пы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ІХТЫЁЗ (ад грэч. ichthys рыба),

«рыбіна луска», ксерадэрма, хвароба скуры з парушэннем працэсаў арагавення, адлушчвання на вял. участках скуры. У большасці выпадкаў спадчынная хранічная хвароба; выяўляецца з дзяцінства, прагрэсіруе да палавой спеласці. Агульныя прыкметы: сухасць, сцягванне, іншы раз сверб скуры. Адрозніваюць І. прыроджаны і звычайны. Прыроджаны бывае рэдка, працякае цяжка. Дзіця нараджаецца з прыкметамі хваробы: скура тоўстая, сухая, з вял. колькасцю лусак і глыбокімі трэшчынамі, павекі вывернутыя, парушаны рост валасоў, пазногцяў, анамаліі развіцця («заечая губа», «воўчая зяпа» і інш.). Іншы раз дзеці нежыццяздольныя. Звычайны І. выяўляецца на 1-м ці 2-м годзе жыцця. Змены скуры дыфузныя, асабліва на разгінальных паверхнях канечнасцей. Падзяляецца на просты (павышаная сухасць скуры), бліскучы (шчыльныя белавата-шэрыя празрыстыя лусачкі, фалікулярны гіпертрыхоз), змеепадобны (тоўстыя брудна-шэрыя лусачкі), іглісты (моцныя арагавенні). Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае.

М.​З.​Ягоўдзік.

т. 7, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Schlund m -(e)s, Schlünde

1) ля́па, па́шча; зя́па; жарало́

2) бе́здань, про́рва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пастьII сущ., прям., перен. ля́па, -пы ж., па́шча, -шчы ж.; (зев) разг. зя́па, -пы ж.;

раскры́ть пасть разя́віць ля́пу.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хайло́ ср.

1. (устье печи) чале́снікі, -каў, ед. чале́снік, -ка м.;

2. перен., бран. ля́па, -пы ж., зя́па, -пы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Раззя́піць ’шырока раскрыць рот’ (Касп.), ръззяпе́ніць ’шырока расчыніць (дзверы)’ (ушац., Нар. лекс.), раззя́піцца ’адкрыцца, расчыніцца’, ’разінуць рот’, ’узняць крык, сварку’ (Юрч. СНЛ), рус. дыял. раззепа́й ’крыкун, гарлапан’ (пск., цвяр.), раззепа́ться ’пачаць шмат пазяхаць’. Ад зяпа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)