зя́па, -ы, мн. -ы, зяп, ж. (разм.).
Рот звера, рыбы; пашча; таксама (груб.) пра рот чалавека.
Заткні зяпу!
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
зя́па
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
зя́па |
зя́пы |
| Р. |
зя́пы |
зя́п |
| Д. |
зя́пе |
зя́пам |
| В. |
зя́пу |
зя́пы |
| Т. |
зя́пай зя́паю |
зя́памі |
| М. |
зя́пе |
зя́пах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
зя́па ж., разг. пасть, зев м., хайло́ ср.;
○ во́ўчая з. — мед. во́лчья пасть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зя́па, ‑ы, ж.
Разм. Рот звера, рыбы; пашча. [Мядзведзь] толькі шчэрыў чорную зяпу ды круціў тоўстым хібам. Даніленка. Аўчарка набліжалася.., ужо стала відаць яе разяўленая зяпа з высунутым языком. Быкаў. // Груб. Рот чалавека. — Мы гарантуем табе жыццё. Звяжам, заткнём зяпу і ціха паедзем да сваіх. Шамякін. // перан.; якая або чаго. Пра шырока адкрытае паглыбленне ў чым‑н. Чыгунка выгіналася дугой і гублялася ў чорнай зяпе тунеля. Ставер. Хлопчык.. туліўся да бацькі, калі яны заходзілі ў качагарку, дзе замурзаныя ў сажу людзі падкідалі дровы ў вогненную зяпу. С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зяпа ’пашча’. Рус. дыял. зяпа калуж. ’рот’, дан. ’крыклівы чалавек’, серб.-харв. зја̑п ’адтуліна’. Параўн. зіепа́ті ’ледзь дыхаць’ (Сл. паўн.-зах.), віц. зіпа́ць ’раўці’ (Касп.). Параўн. славац. ziapať ’крычаць, раўці’, балг. зяпам ’стаю з адкрытымі вуснамі’, макед. зјапа ’ззяць (быць адкрытым)’, рус. зя́пать, зепа́ть ’зяваць, крычаць’, укр. зіпа́ти ’крычаць’, польск. ziepać, zipać ’цяжка дыхаць’. Зяпа — бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *зяпа́ць ’адкрываць (пашчу)’ < прасл. zěpati. Параўн. літ. žiopsóti ’быць разявакай’, ст.-ісл. geipa ’балбатаць’, нарв. geipa ’адкрываць’, ням. geifen, geipen ’быць разявакай’. І.‑е. аснова тая ж, што ў зяваць, ззяць, зяхаць (гл.) з пашырэннем ‑p‑: *gʼhoi‑p‑, *gʼhei‑p‑. Фасмер, 2, 94–95; БЕР, 1, 671.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́шалець: каб це пашалець у зяпа! ’паўтарамесячная гарачка’ (гродз., Шн. 2). Ад шсшець, шал (гл.) пад уплывам пошасць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жарля́ць, пажарляць, жерляць ’есці, жэрці’ (Нас.). Дзеяслоў утвораны з суфіксам ‑аць на базе назоўніка жарло́ ’зяпа’ (гл. жарло́ 1).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рот; ляпа, зяпа, пашча (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Жарля́нка ’жаба’. Рус. смал. жерлянка ’тс’. Утворана з суфіксам ‑анк‑а (Сцяцко, Афікс. наз., 179–180) ад жарло́ ’зяпа’ (гл. жарло́ 1; параўн. вушанка, ікранка).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разёпа ’разява’ (Бяльк., Др.-Падб.; асіп., рагач., Сл. ПЗБ), разе́па ’тс’ (Гарэц.), рус. дыял. разёпа ’разява’. Ад раз- і зяпа (гл.) з экспрэсіўнай менай галоснага.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)