Счэ́за ’пагібель’, счэза́ць ’знікаць’, счэ́знуцьзгінуць, прапасці’ (ТС). Да чэзнуць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скапе́ць (skapieć) ‘сціснуцца, зменшыцца, захірэць, згінуць’: skapièŭ, jak skvarka (Федар. 4). Параўн. польск. skapieć, skapać ‘змарнець, апасці, згінуць’. Да прасл. *kapěti, якое Трубачоў (ЭССЯ, 9, 146) рэканструюе на падставе польск. kapieć ‘змяншацца, скарачацца, убываць, прападаць, чэзнуць’, што суадносіцца з *kapati (гл. ка́паць). Сюды ж адпаведныя балг. ска́пя ‘згніць, распасціся’, дыял. ска́па ‘данасіць адзенне, парваць’, макед. скапезгінуць, распасціся; загінуць, прапасці’, серб.-харв. skȁpatiзгінуць, загінуць’, славац. skapaťзгінуць, здохнуць, знікнуць’, укр. ска́па́тися ‘знікаць, гінуць’ (лічыцца запазычаннем з польскай ці славацкай, гл. ЕСУМ, 5, 265). Развіццё значэння ‘капаць’, ‘ападаць, выцякаць кропля за кропляй’ (Брукнер, 217). Пра перыферыйнасць слова на Беларусі сведчыць замена выразу skapièŭ, jak skvarka выразам skipièŭ, jak skvarka (Федар. 4), што адлюстроўваюць спосаб спажывання сала на Палессі, параўн. плеска́ць сало на рожну́ на огне́ — дзе́ржыць лу́сту хле́ба і ка́пае тым са́лом (ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Wcke

f -, -n бат. ві́ка, гаро́шак

◊ in die ~ ghen* — прапа́сці; згі́нуць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

на́скі, займен. прыналежны.

Уст. Наш (у 1 знач.). [Старшыня сходу:] — Дык вось, грамадзяне, каб ведалі ў горадзе ўсе наскія крыўды і скаргі, трэба, грамадзяне, усё сказаць таварышу дакладчыку... Галавач. Наскія дарогі, наскія пуціны У пясках не знікнуць, у пясках не згінуць. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пратану́ць (у лаянцы) ’згінуць, прапасці, утапіцца’ (Шат.). З патануць з заменай прыставак па‑ на пра- (пад уплывам прапасці?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мухну́ць ’прапасці’ (зэльв., Сцяшк. Сл.). Відаць, да му́ха (гл.). Параўн. выраз згінуць, як муха, г. зн. ’вельмі хутка прапасці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

sczeznąć

зак. згінуць;

bodajbyś sczezł! — прападзі ты пропадам!; згінь ты, прападзі!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Спры́ндзіццазгінуць, загінуць’ (Скарбы; шчуч., З нар. сл.; Сл. ПЗБ), ‘згарнуцца, скруціцца’ (Сцяшк. Сл.), сюды ж spryndziło dziasna (Арх. Федар.) з няясным значэннем. Параўн. прындзіцца (гл.). Несумненна, экспрэсіўнае ўтварэнне з шырокім спектрам значэнняў, што абцяжарвае вызначэнне зыходнага. Запісанае Развадоўскім спіры́нджыць у складзе кляцьбы са значэннем ‘каб цябе спёрла!’, суаднесенае з літ. sprę́sti ‘рашаць’, прызнаецца Лаўчутэ (Балтизмы, 149) недастаткова аргументаваным балтызмам. Магчыма, экспрэсіўны варыянт з назалізацыяй да спры́ціццазгінуць, памерці’ (Сцяшк. Сл.), гл. спрыта.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кля́кнуцьзгінуць, страціцца’ (Сл. паўн.-зах.). Укр. клякнути ’замерзнуць, задубець, засохнуць’, рус. клякнуть ’тс’, клёкнуть ’змарнець’. Параўн. літ. klękli ’гусцець, замярзаць’. Фрэнкель (268) параўноўвае гэта літоўскае слова з рус. клёк (гл. клёкъ). Суадносіны ўсходнеславянскіх і літоўскіх форм няясныя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

lec

зак.

1. легчы;

2. загінуць;

lec na polu chwały — згінуць на полі славы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)