напака́з, прысл.

1. Для агульнага агляду.

Выставіць тавары н.

2. 3 мэтай звярнуць увагу, для выгляду.

Рабіць усё толькі н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

каке́тнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Імкнуцца сваімі паводзінамі, манерамі звярнуць на сябе ўвагу, спадабацца.

К. з хлопцамі.

|| наз. каке́тнічанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звярта́ць гл. звярнуць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

каке́тка¹, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Жанчына, якая сваімі паводзінамі, манерамі, знешнім выглядам імкнецца звярнуць на сябе ўвагу, спадабацца каму-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нале́ва, прысл.

1. У левы бок, на левым баку.

Звярнуць н.

Паглядзець н.

2. перан. Не па прамым прызначэнні, незаконна (разм.).

Прадаць тавар н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

бач, часц.

1. Ужыв., каб звярнуць чыю-н. увагу на што-н.

Бач!

Каго я сустрэў!

2. у знач. пабочн. сл. Бачыш; як бачыш.

Яго, бач, не задавальняе пасада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

звярта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да звярнуць (у 6, 7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зваро́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да звярнуць (у 1–5 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

збо́чыць, -чу, -чыш, -чыць; зак.

Сысці або з’ехаць убок, даючы каму-н. дарогу, ці звярнуць убок дарогі, мяняючы напрамак руху.

Збоч, бо не размінешся з возам.

З. у завулак.

|| незак. збо́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крыклі́вы, -ая, -ае.

1. Які многа, часта крычыць.

Крыклівыя дзеці.

2. Прарэзлівы, гучны, непрыемна рэзкі.

К. голас.

3. перан. Які прымушае звярнуць на сябе ўвагу сваёй стракатасцю, яркасцю.

Крыклівыя афішы.

К. ўбор.

|| наз. крыклі́васць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)