бач, часц.

1. Ужыв., каб звярнуць чыю-н. увагу на што-н.

Бач!

Каго я сустрэў!

2. у знач. пабочн. сл. Бачыш; як бачыш.

Яго, бач, не задавальняе пасада.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)