СПАНДЭ́Й (ад
стапа з 2 доўгіх складоў у антычным вершаскладанні. У сілабатоніцы С. называюць стапу ямба ці харэя са звышсхемным націскам:
Сне́г — трэ́ці дзень.
Слядоў няма,
На двор і ў сад задзьмуты дзверцы.
(М.Лужанін. «...Снег — трэці дзень»)
Дзякуючы С. аўтар можа вылучыць пэўнае слова ў вершаваным радку, звярнуць на яго ўвагу. Арыгінальнае выкарыстанне спандэізаваных харэяў у вершы М.Танка «На камарыным вяселлі»:
На змярканні — шу́м ,га >́м , звон.
Гэта звоняць ду́б, гра́б, клён.
Кветак весніх — жа́р, бе́ль, сінь,
Россып буйнае расы
В.П.Рагойша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)