1. Які многа дзе бываў і многа бачыў, спазнаў; з вялікім вопытам. Калі ў .. [Арлоўскага] запыталіся, дзе б ён хацеў ваяваць, бывалы партызан адказаў: — Там, дзе найбольшая небяспека для рэспублікі.Паслядовіч.
2. Які часта бываў у каго‑н., дзе‑н., наведваў каго‑н., што‑н.; часты, звычны. З васьмі чалавек разведчыкаў Лёня ўзяў з сабою аднаго Хоміча: ён і мясцовы, і бывалы ў гэтай сям’і.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прафесіяна́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прафесіі; звязаны з якой‑н. прафесіяй. Слухаючы старшыню, карэспандэнт па сваёй прафесіянальнай звычны разглядаў фота ў альбоме.Шахавец.
2. Які мае адносіны да прафесіянала, з’яўляецца прафесіяналам. Прафесіянальны рэвалюцыянер. □ У сценах семінарыі будучы пісьменнік захапляецца рускай класікай.. Ужо ў тыя гады ён марыў стаць прафесіянальным літаратарам.Луфераў.// Уласцівы прафесіяналу. І Максім падумаў, што прафеcіянальнае, настаўніцкае, трымаецца ў Жакушэнькі вельмі моцна.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
familiar[fəˈmɪliə]adj.
1. (to) знаёмы, вядо́мы, звы́чны;
These facts are familiar to everybody. Гэтыя факты вядомыя ўсім.
2. (with) знаёмы, дасве́дчаны;
I’m not familiar with his latest books. Я не знаёмы з яго апошнімі кнігамі.
3. сябро́ўскі; фамілья́рны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Навы́тар ’практыкаванне’ (Дуж-Душ.), навытарынный ’навучаны, звычны да справы, набіўшы руку, не навічок’, дзеепрым. залежнага стану ад дзеяслова навытырыць (Нік., Оч.). Этымалогія няпэўная; паводле Ластоўскага, бел.навытар ’навык да выканання чыннасцяў’ паходзіць ад тор ’шлях, дарога’, торыць ’праціраць дарогу’ (Ласт. 106) і, відаць, звязана з рус.поднатореть ’навучыцца, набіць руку ў якой-небудзь справе’, аднак няясным застаецца пачатак слова. Спробы звязаць з новы, параўн., напрыклад, чэш.novotář ’аматар новага, наватар’, славен.novotorija ’навіна, новыя парадкі’ і пад., ствараюць семантычныя цяжкасці. Мартынаў (вусна) выводзіць з *na‑o‑tor‑.
He used to come every day — Ране́й ён прыхо́дзіў штодня́
There used to be a house here — Ране́й тут быў дом
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ярлы́к, ‑а, м.
1.Гіст. Грамата ханаў Залатой Арды, у якой выкладаліся распараджэнні хана адносна кіравання асобнымі падуладнымі ёй абласцямі. Ярлык на княжанне.
2.Уст. Пісьмовае распараджэнне на выдачу чаго‑н.
3. Лісток на чым‑н. з указаннем назвы, колькасці, месца вырабу, нумара і пад. Багажны ярлык. □ На многіх таварах не было ярлыкоў з цэнамі.«Звязда».
4.перан. Шаблонная характарыстыка каму‑, чаму‑н.; уласцівасць, якасць, якая прыпісваецца каму‑, чаму‑н. па традыцыі, звычны і пад. «У нас часам, як прыклеяць ярлык заводу ці чалавеку — канец. І як бы ні працаваў потым, нічога не паможа», — сумна падумаў Максім Сцяпанавіч.Карпаў.
•••
Вешаць ярлыкгл. вешаць.
[Ад цюрк. ярлэк — загад.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
habitual[həˈbɪtʃuəl]adj.
1. звыча́йны, звы́чны, звы́клы; прывы́чны;
a habitual way of life прывы́чны лад жыцця́;
ahabitual seat любі́мае ме́сца;
a habitual smile звыча́йная ўсме́шка;
a habitual joke заўсёдны жарт
2. пастая́нны (пра дзеянне, якое выклікае незадавальненне);
habitual complaining пастая́нныя ска́ргі
3. укаране́лы, закаране́лы;
a habitual drunkard запо́йны п’я́ніца;
a habitual liar заўзя́ты лгун
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
звычайны, звыклы, прывычны, звычны, абыклы, заведзены, просты, шэры, сярэдні, пасрэдны, непрыметны, непрыкметны, радавы, зямны, будзённы, будні, будны, штодзённы, заўсёдны, заўсёдашні, агульнапрыняты, празаічны, натуральны, нармальны, не вельмі які
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)