ЗА́ЯЦ Мікалай Емяльянавіч

(н. 4.1.1943, в. Страдзечы Брэсцкага р-на),

бел. вучоны-эканаміст. Д-р эканам. н. (1991), праф. (1993), чл.-кар. Акадэміі агр. н. (1996). Скончыў Бел. ін-т нар. гаспадаркі (1969). Працаваў у Мінфіне, Бел. НДІ эканомікі сельскай гаспадаркі. З 1978 у Бел. эканам. ун-це, з 1991 прарэктар і заг. кафедры фінансаў. Даследуе праблемы рэгулявання эканам. адносін АПК, функцыянавання фін. і цэнавага механізмаў, рэнтных даходаў, бюджэтна-фін. і падатковага рэгулявання. Аўтар падручнікаў па тэорыі фінансаў, дзярж. бюджэту, міжнар. валютна-фін. адносін.

Тв.:

Экономические взаимоотношения колхозов и совхозов в межхозяйственных объединениях. Мн., 1982 (разам з Г.З.Захаравым);

Управление хозрасчетно-финансовым механизмом в сельском хозяйстве. Мн., 1985.

т. 7, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗА́ЯЦ Леанард Іосіфавіч

(сак. 1890, в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 23.9.1935),

бел. паліт. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т. У 1914—16 працаваў у Віленскім акцызным упраўленні, у 1916—17 адказны сакратар Мінскага аддз. Усерас. земсаюза. Чл. партыі бел. эсэраў. Дэлегат Усебел. з’езда 1917. 3 лют. 1918 у складзе Народнага сакратарыята Беларусі. Пасля расколу Рады БНР (13.12.1919)’ заг. канцылярыі і дзярж. сакратар у Народнай радзе БНР. Удзельнік 2-й Усебел. канферэнцыі 1925 у Берліне. З 1925 у БССР, кансультант Наркамфіна. Звольнены «ў сувязі з чысткай апарату». 19.7.1930 арыштаваны ДПУ БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі», высланы на 5 гадоў ва Уфу. 25.7.1935 зноў арыштаваны абл. упраўленнем НКУС СССР, памёр у турме ў час следства. Рэабілітаваны ў 1988.

У.М.Міхнюк.

т. 7, с. 27

т. 7, с. 27

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

За́яц1 ’звярок сямейства Leporidae’, заю́к, за́йка (Нас.). Рус. заяц, зайка, дыял. пск. зай, укр. заєць, польск. zając, в.-луж. zajac, н.-луж. zajec, палаб. zojąc, чэш. zajíc, славак. zajac, славен. zȃjec, серб.-харв. зе̑ц, за̏јко, балг. за́ек, дыял. за́як, за́енц, за̀ец, зайц, заяц, зек, зак, зо́ек, зайо, зае́, макед. зајак, дыял. заек. Ст.-слав. заѩцьзаяц’. Ст.-рус. заяць, заець (XI ст.) ’заяц’. Прасл. аснова *zaj‑, да якой дадаваліся розныя суфіксы: ‑ęcь (як у месяц) > ‑яц, ‑ukъ, ‑ьk‑a і інш. Шанскі, 2, З, 75. Махэк₂, 709 (за ім Голуб-Копечны, 430; Скок, 3, 647–648), звязваў гэту аснову з ззяць2 (гл.) паводле адкрытых (ззяючых) вачэй, што недастаткова абгрунтавана. Верагодна роднаснае літ. zuĩkis, лат. zaķisзаяцбел. зайка. Фрэнкель, 1281. Праз першапачатковае значэнне ’скакун’ звязваюць з і.-е. *gʼhei‑ ’жвава рухацца’ (Покарны, 1, 424–425, без слав. прыкладаў): літ. žáidžiu, žáisti ’скакаць’, ст.-інд. háyaḥ, арм. ji ’конь’. Праабражэнскі, 1, 244; Фасмер, 2, 84; Саднік-Айцэтмюлер, Handwört., 336. Агляд іншых гіпотэз гл. у Фасмера. Канчатковага этымалагічнага рашэння яшчэ няма.

За́яц2 ’безбілетны пасажыр’. Рус. заяц, укр. заєць ’тс’. Згадка ў трылогіі Коласа: «зайцаў», як іх там называлі (чыгуначнікі), як і аналагічнае ўжыванне ў Чэхава, указвае, што перанос назвы жывёлы (гл. за́яц1) на безбілетніка замацаваўся каля пералому XIX–XX стст. Паводле Фасмера (2, 84), па прымеце жвавасці, а магчыма, і па прызнаку палахлівасці (да рэчы абедзве гэтыя прыметы сталі асновай для пераносу сонечны зайчык у бел., рус., укр., польск.). Наогул перанос назвы заяц на чалавека вядомы ў розных мовах, але не ў значэнні, ’безбілетны пасажыр, наведвальнік’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Марскі заяц 6/267

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Заяц Барыс, гл. Гмырак Л.

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Заяц-бяляк 4/473 (іл.); 12/45 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Заяц-русак 2/205, 530; 4/473 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Заяц-бяляк» (карная аперацыя) 4/537; 5/452; 8/265

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

марскі заяц

т. 10, с. 133

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Заяц П. К. 8/208

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)