вышэ́птваць

‘гаварыць, вымаўляць што-небудзь вельмі ціха, шэптам; шэптам замаўляць, чараваць’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. вышэ́птваю вышэ́птваем
2-я ас. вышэ́птваеш вышэ́птваеце
3-я ас. вышэ́птвае вышэ́птваюць
Прошлы час
м. вышэ́птваў вышэ́птвалі
ж. вышэ́птвала
н. вышэ́птвала
Загадны лад
2-я ас. вышэ́птвай вышэ́птвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час вышэ́птваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

zamawiać

незак.

1. заказваць; замаўляць;

zamawiać obiad — заказваць (замаўляць) абед;

2. kogo запрашаць; клікаць (доктара і да т.п.);

3. загаворваць; замаўляць (хваробу)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mail-order

[,meɪlˈɔrdər]

v.

замаўля́ць тава́р праз по́шту

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

загова́риватьII несов.

1. (утомлять разговором) загаво́рваць;

2. (воздействовать заговором) замаўля́ць, загаво́рваць;

загова́ривать зу́бы загаво́рваць зу́бы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

bespeak

[bɪˈspi:k]

v.t. -spoke, -spoken or -spoke

1) замаўля́ць, зака́зваць

to bespeak two tickets — замо́віць два біле́ты

2) пака́зваць, прадка́зваць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Зваць ’клікаць’. Рус. звать, укр. зва́ти, польск. zwać ’назваць’, палаб. züvĕ ’ён кліча’, чэш. zvati, славац. zvať, славен. zváti, серб.-харв. зва̏ти, балг. зова. Ст.-слав. зъвати ’клікаць, называць’. Ст.-рус. звати ’тс’. Ст.-бел. звати ’тс’ (Скарына). Прасл. zъvati роднаснае літ. žavė́ti ’зачараваць’, лат. zavêtзамаўляць’, ст.-інд. hávatē ’кліча’, авест. zavaiti ’тс’, якія адлюстроўваюць і.-е. *gʼhau̯‑, *gʼhau̯ǝ‑ ’клікаць’. Покарны, 1, 413; Траўтман, 367; Фасмер, 2, 85; Шанскі, 2, З, 75–76; Махэк₂, 720; Голуб-Копечны, 440; Скок, 3, 666; БЕР, 1, 651.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шапта́ць, шапчу, шэпчаш, шэпча; незак., што і без дап.

1. Гаварыць, вымаўляць вельмі ціха, шэптам. Шаптаць на вуха. Шаптаць малітвы. □ Губы .. [Людмілы] шапталі гнеўныя пракляцці тым, хто ўчыніў такую лютую бойню. Якімовіч. — Саша... Саша... Ты ж сама прыгажосць... — шаптаў Малашкін, гладзячы руц Сашы, — з табою жыць і паміраць. Пестрак. // перан. Утвараць якія‑н. ціхія гукі (слабы шум, шолах і пад.). Шэпча жыта, нібы стогне Здушанай тугою. Колас. Зноў так радасна шэпчуць дубровы. Кляшторны.

2. Перадаваць якія‑н. чуткі па сакрэту, тайна. І не толькі яны [Сцёпка з Борам] — уся вуліца шаптала пра Міхалку. Баранавых. — Каму ж, хлопцы, пачаць, як не нам? Можа, напалохаюць тыя, што будуць шаптаць з-за вугла ды чакаць паратунку з-за мора. Брыль.

3. Шэптам замаўляць, чараваць. Матруна ёй [шаптусе] цягала Адзенне, грошы, сала, — Амаль усё занесла, што было, А тая ўсё шаптала, чаравала. Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прымаўля́ць, прымоўля́ць ’прыгаворваць; угаворваць; папракаць; прыгаворваць пры варажбе; прыварожваць’ (Шпіл., Нас., ТСБМ, ТС), ’ужываць прымаўкі, прыказкі’, ’галасіць’, ’наймаць’ (шчуч., віл., в.-дзв., Сл. ПЗБ). Сюды ж вытворныя: пры́маўка, прымо́ўка ’ўстойлівы выраз; прыгаворка; папрокі; лаянка; словы, якія выкарыстоўваюцца пры чараванні, варажбе’ (Шпіл., Гарб., Нас., Байк. і Некр., Касп., Растарг., Яруш., ТСБМ; глыб., ганц., Сл. ПЗБ; ТС), ’нагавор; заклінанне’ (Ян.), ’урокі’ (кіраў., ЛА, 3), прымо́ўны ’хвароба, якая лечыцца замовамі, прымаўленнем’ (Нар. Гом.), ст.-бел. примолвяти ’заклінаць’, примолвение ’замова, заклінанне’ (Сл. Скарыны). Ад мо́віць (гл.). Падобна на тое, што значэнне ’прыгаворваць пры варажбе; замаўляць’ было першасным, параўн. стараж.-рус. примълвление, примолвление ’замова, заклінанне’, примълва, примолва ’прыгавор’, рус. дыял. прима́вливать, примо́влить ’запрашаць (у госці)’, укр. примовля́ти ’прыгаворваць, прымаўляць; гаварыць, казаць, умешвацца ў размову’, при́мівка, при́мовка, примо́вля ’прыказка, прымаўка’, примо́ва ’замова’, примовля́ння ’прыгаворка; замова’, примі́вник ’чараўнік, які лечыць замовамі, шаптун’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 491–492.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ticket [ˈtɪkɪt] n. біле́т, тало́н, квіто́к;

an entrance ticket увахо́дны квіто́к;

a single ticket біле́т у адзі́н кане́ц;

a return ticket зваро́тны біле́т;

a season ticket сезо́нны біле́т;

order/reserve a ticket зака́зваць, замаўля́ць біле́т;

“Admission by ticket only” «Уваход толькі па квітках» (надпіс)

2. цэ́ннік, этыке́тка;

a price ticket этыке́тка з цано́й

3. квіта́нцыя, нумаро́к, тало́н;

a cloakroom ticket нумаро́к у гардэро́бе;

a left-luggage ticket нумаро́к на бага́ж

4. паведамле́нне пра штраф;

a ticket for speeding паведамле́нне пра штраф за перавышэ́нне ху́ткасці

5. AmE спіс кандыда́таў на вы́барах;

a general ticket агу́льны спіс

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

engage

[ɪnˈgeɪdʒ]

1.

v.t.

1) забавя́зваць (абяца́ньнем ці кантра́ктам)

2) заруча́ць (малады́х)

3) займа́ць (час)

engaged in conversation — заня́ты гу́таркай

4) найма́ць; замаўля́ць за́гадзя (біле́ты, пако́й)

5) прыця́гваць (ува́гу да сябе)

6) Tech. зачапля́ць

7) атакава́ць, пачына́ць бой ці бітву́

2.

v.i.

1) забавя́звацца

2) займа́цца, браць удзе́л

3) уступа́ць у бой (бо́йку)

4) Tech. зачапля́цца, зачэ́пвацца (пра зу́бы ко́лаў)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)