завяра́ць несов., в разн. знач. заверя́ть; см. заве́рыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заве́рить сов.

1. (уверить) запэ́ўніць;

2. (удостоверить) заве́рыць, засве́дчыць, пасве́дчыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засве́дчыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., што і з дадан. сказам.

Пасведчыць, пацвердзіць правільнасць чаго‑н. Засведчыць яго невінаватасць. □ Фотакартка — рэч ненадзейная, ёй цяжка засведчыць асобу. Навуменка. // Заверыць подпісам і пячаткай. [Заранік] засведчыў паперку ў сельсавеце. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Зару́ка ’гарантыя’. Рус. прастамоўн. зару́ка ’падтрымка’, укр. зару́ка ’гарантыя, падтрымка’, польск. zaręka, в.-луж. zaruka, чэш., славац. záruka ’тс’, славен. zarǭka, zaroka ’заручаны’, серб.-харв. за̑руке ’заручаны’. Параўн. ст.-рус. заручитизаверыць асабістым подпісам’ (XVII ст.), ст.-бел. заручити ’заручыць’ (Скарына). Бязафіксны прасл. назоўнік ад zarǫčiti (< rǫčiti < zǫk‑i‑ti, гл. рука) ’тое, за што (у чым) даюць руку’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

zaręczyć

зак.

1. co паручыцца за што; гарантаваць што;

2. заверыць, поклясцца;

3. заручыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

certify [ˈsɜ:tɪfaɪ] v.

1. све́дчыць, пасве́дчыць, засве́дчыць; заве́рыць; пацве́рдзіць, сцве́рдзіць;

this is to certify гэ́тым све́дчыцца;

I certify this as/to be a true copy. З арыгіналам згодны./Арыгіналу адпавядае.

2. руча́цца;

certify to smb.’s character руча́цца за каго́-н.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

падпіса́ць, -ішу́, -і́шаш, -і́ша; -ішы́; -і́саны; зак.

1. што. Пацвердзіць, заверыць, паставіўшы подпіс.

П. загад.

П. дагавор (заключыць яго).

2. што. Прыпісаць пад чым-н.

П. некалькі радкоў.

3. што. Зрабіць які-н. надпіс, паметку на чым-н.

П. сшытак.

4. каго (што) на што. Уключыць у лік падпісчыкаў.

П. каго-н. на часопіс.

|| незак. падпі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падпіса́нне, -я, н. (да 1 знач.), падпі́сванне, -я, н. (да 1—3 знач.), падпі́ска, -і, ДМ -сцы, ж. (да 4 знач.) і по́дпіс, -у, м. (да 1 знач.).

Падпісанне дагавора.

Падпісванне сшытка.

Падпіска на газеты.

Даць дакумент на подпіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)