Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
заве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак.
1.каго (што) у чым. Запэўніць у верагоднасці чаго-н., паручыцца за што-н.«Усё будзе зроблена як мае быць», — заверыў старшыня.
2.што. Засведчыць, змацаваўшы подпісам, пячаткай.
З. подпіс.
З. дакумент.
|| незак.завяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.завярэ́нне, -я, н. (да 1 знач.), завяра́нне, -я, н. (да 2 знач.) ізаве́рка, -і, ДМ -рцы, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заве́рыцьсов., в разн. знач. заве́рить;
з. даве́дку — заве́рить спра́вку;
ён нас заве́рыў, што зада́нне бу́дзе вы́канана — он нас заве́рил, что зада́ние бу́дет вы́полнено
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заве́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
1. Запэўніць у верагоднасці чаго‑н.; паручыцца за што‑н. — Прыйду, прыйду, — заверыла Зося [Рыгора], моцна паціскаючы яго руку.Гартны.Узяўся парты нарабіць Дырэктар райпрамкамбіната. «Усё зраблю, як мае быць! — заверыў ён, — клянуся — свята!»Корбан.