жы́тніца, ‑ы, ж.

1. Уст. Памяшканне для захоўвання збожжа; свіран.

2. перан. Хлебародная вобласць краіны, якая забяспечвае хлебам іншыя мясцовасці. Украіна — жытніца СССР.

3. Разм. Жытняя салома. Волька па-мужчынску падхоплівала .. [віламі] жытніцу і кідала яе ў тарпу. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіву́ха, ‑і, ДМ ‑вусе, ж.

Дрэнна ачышчаная жытняя гарэлка. [Язэп і Тамаш:] — Колькі мы можам выпіць гэтае самаробнае сівухі. Чорны. // Разм. Пра гарэлку наогул. І алкаголік даўгалыгі Сячэ сябе, сячэ за двух, Нібыта хоча з цела выгнаць Гарэлкі дух, сівухі дух! Сербантовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вы́траскі ’тое, што вытрасена’ (Др.-Падб.), вы́трускі ’дробная салома з каласамі пасля малацьбы’ (Бір. Дзярж.). Ад вытрасці, вытрусіць з дапамогай суф. ‑ка. Параўн. рус. вы́трепки ’дробная жытняя салома, якая застаецца пасля малацьбы’. Гл. таксама трэсці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

żytni

жытні;

chleb żytni — жытні хлеб;

mąka ~a — жытняя мука

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

райгра́с

(англ. rye grass = жытняя трава)

травяністая расліна сям. злакавых з вузкім лісцем і мяцёлкавым або коласападобным суквеццем, пашыраная на лугах; кармавая.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

rye

[raɪ]

n.

1) жы́та n.

2) жы́тняе зе́рне

3) жы́тняя мука́

4) ві́скі з жы́та

a bottle of rye — пля́шка ві́скі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Mehl

n -(e)s, -e мука́

fines [grbes] ~ — мука́ то́нкага [буйно́га] размо́лу

glttes ~ — мя́ккая мука́

grffiges ~ — крупча́стая мука́

schwrzes ~ — жы́тняя [аржана́я] мука́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

сало́ма, ‑ы, ж.

Сухія сцёблы злакавых раслін, якія застаюцца пасля абмалоту. Жытняя салома. Аўсяная салома. □ Пахла прэллю са страхі, токам, свежай, нядаўна памалочанай іржаной саломай. Мележ. // Сцёблы злакавых раслін на корані. [Васіль:] — Баюся, што наша жыта пагоніць у салому, а колас можа быць дрэнны. Шамякін. Камбайн рушыў. Пад нажамі яго зазвінела салома, у бункер пасыпаўся густы струмень важкага зерня. Дуброўскі. Сіла і салому ломіць. Прымаўка.

•••

Снег саломаю тушыць гл. тушыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

му́ка, ‑і, ДМ му́цы, ж.

1. Фізічная або маральная пакута. Душэўныя мукі. Мукі няпэўнасці. Мукі тугі. // у знач. вык. Аб чым‑н. вельмі цяжкім, пакутлівым. Не жыццё было, а мука, Мы старэлі ў дваццаць год. Грахоўскі.

2. Фізічны здзек, катаванне. Маці ў лагеры смерці разам з намі была, Мук усіх перанесці Там яна не змагла... Смагаровіч. Чым здраднікам быць — лепш у муках памерці. Панчанка.

мука́, і́, ДМ муцэ́, ж.

Прадукт размолу збожжа. Жытняя мука. Пытляваная мука. Кукурузная мука. // Размолатыя або расцёртыя ў парашок якія‑н. жывёльныя ці мінеральныя рэчывы. Фасфарытная мука. Рыбная мука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́спіца ’адходы пры веянні збожжа (з дробных зярнят і пустазелля)’ (слуц., усх.-палес., Сл. ПЗБ; ЛА, 5, Шымк. Собр.), ’супражка, складчына’ (Касп.), сусьпіца, суспіца ’змешаная жытняя мука’ (Пятк. 1, ЛА, 4). Укр. дыял. су́спиця ’змешанае зерне (напр., жыта з пшаніцай, жыта з ячменем і пад.)’, рус. паўдн. су́спица ’адходы пры веянні збожжа’, старое польск. suspica ’сумесь мукі розных культур’. Паўн.-прасл. *sǫsъpъ, параўн. яшчэ стараж.-рус. сусъпъ ’складчына’, таксама польск. тапонім Sąspów (з XV ст.), аддзеяслоўны дэрыват ад *sъ‑suti ’ссыпаць разам’. Борысь (Prefiks., 107), Фасмер (3, 810), ЕСУМ (5, 484) разглядаюць як дэрыват з прыст. су- < *sǫ‑ ад асновы *sъp‑, якая звязана чаргаваннем з *suti, *sъpǫ ’сыпаць’. Гл. таксама шушпіца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)