◎ Наспасобіць ’прыдбаць, назапасіць’ (жлоб., Жыв. сл.), ’назапасіць у патрэбнай колькасці’ (Нас.). Гл. спасобіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыснасці́ць (пріснасьці́ць) ’прыладзіць’ (Бяльк.), прыснасці́цца ’прыладзіцца, прымасціцца’ (жлоб., Нар. словатв.). Да снасць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пасня́к (збор.) ’хрушчы’ (жлоб., Мат. Гом.). У выніку кантамінацыі лексем посны і праснак (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Паўплі́ца ’паўпрыца’ (жлоб., Мат. Гом.). Да паўпрыца (гл.). Аб пераходзе р > л гл. Карскі., 1, 315.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Лахту́й ’неахайны, неакуратны чалавек’ (жлоб., Нар. словатв.). Утворана ад лахтач пры дапамозе суф. ‑уй (з адценнем экспрэсіі непахвальнасці).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мато́н (абразл.) ’манюка’ (жлоб., Мат. Гом.; бялын., Нар. сл.). Да мата́ць (гл.). Экспрэсіўнае адценне было прычынай мены суфікса ‑ун > ‑он.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трэ́нцік: гульня ў трэнцік (завостраны колік) або ў ножык (жлоб., БНТ, Гульні). Няясна, магчыма, ад прэ́нцік ‘завостраная палачка’, гл. прэнт.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́псам ’напралом’ (Мат. Гом.), ’нечакана; хутка’ (жлоб., Наша слова, 2002, 16 кастр.). Магчыма, вынік шэрагу фанетычных змен: раптам > рапцам, рэпцам > рэпсам. Гл. раптам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Не́балазя ’нядобра’ (віл., Сл. ПЗБ; дзярж., Нар. сл.), паўн.-рус. небо́лозе ’дрэнна, непрыемна’. Ад балазе́ ’добра’; сюды ж не́балазь ’смецце; блазнота’ (жлоб., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лушня́к ’вушак у дзвярах, бакавая дошка шуфляды вакон’ (парыц., Янк. Мат.; калінк., Нар. сл., жлоб., Мат. Гом.) — кантамінаванае ўтварэнне з лут 2 і вушня́к (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)