Аддаць апошні доўг — развітацца з нябожчыкам; прысутнічаць пры яго пахаванні.
|| прым.даўгавы́, -а́я, -о́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Tílgungf -, -en знішчэ́нне, вынішчэ́нне
2) пагашэ́нне (доўгу)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
default[dɪˈfɔ:lt,ˈdi:fɔ:lt]n. невыкана́нне абавя́зкаў; адмо́ва ад упла́ты до́ўгу
♦
by default па прычы́не няя́ўкі;
in default of smth.fml па прычы́не адсу́тнасці чаго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
acquittance
[əˈkwɪtəns]
n.
1) спла́та до́ўгу, выкана́ньне забавяза́ньня
2) звальне́ньне ад до́ўгуці забавяза́ньня
3) паквітава́ньне на вы́плачаную су́му
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
amortization
[,æmərtəˈzeɪʃən]
n.
амартыза́цыя f., пагашэ́ньне n. (до́ўгу)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КРЭДЫТАЗДО́ЛЬНАСЦЬ,
гаспадарча-фінансавы стан пазычальніка, які дае ўпэўненасць у эфектыўным выкарыстанні і вяртанні ім пазыкі (крэдыту), што дае яму права на атрыманне крэдыту. Пераход да рыначных адносін прадугледжвае больш жорсткія ўмовы выдачы крэдыту. Таму пры аналізе К. вывучаюцца існуючая і перспектыўная плацежаздольнасць, узровень рэнтабельнасці і абарачальнасць абаротных сродкаў, тэмпы росту рэалізацыі, сумы і тэрміны пратэрмінаванай запазычанасці па крэдытах, дзелавая актыўнасць і інш. Пры ацэнцы К. банкі выкарыстоўваюць і каэфіцыент бягучай ліквіднасці. Лічыцца, што калі ён ніжэйшы за 1, то банк мае справу з неплацежаздольным кліентам і крэдыт можа быць выдадзены на асаблівых умовах; пры яго ўзроўні 1,0—1,5 існуе рызыка своечасовага вяртання доўгу; пры ўзроўні больш як 1,5 гарантыі забяспечанасці доўгу і яго вяртання дастатковыя. Пры аналізе К. вывучаецца і ступень рызыкі банка як крэдытора; пры высокай ступені рызыкі прадугледжваецца і больш высокая працэнтная стаўка. Здольнасць пазычаць і аддаваць грашовыя сродкі вызначаецца прыбытковасцю, стабільнасцю, сітуацыяй на крэдытным рынку, складам і структурай актываў, інш. фактарамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЗНАЧЭ́ЙСКІЯ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВЫ,
дзяржаўныя каштоўныя паперы (аблігацыі, вэксалі і інш.), якія выпускаюцца ў абарачэнне казначэйствам або інш. упаўнаважаным на гэта фін. органам. Рэалізуюцца сярод банкаў, крэдытна-фін. устаноў, насельніцтва на розныя тэрміны і на розных умовах. Даюць права атрымліваць фіксаваны даход на працягу ўсяго тэрміну валодання гэтымі паперамі. Мэта выпуску К.а. — мабілізацыя грашовых сродкаў для папаўнення даходнай ч. бюджэту (пакрыццё дэфіцыту), афармленне дзярж.доўгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭТЭ́НЗІЯ (ад позналац. praetensio дамаганне, патрабаванне),
1) дамаганне, заява на валоданне чым-н.
2) Заява крэдытора, пакупніка, заказчыка, кліента аб аплаце доўгу, кампенсацыі страт, устараненні выяўленых недахопаў, няспраўнасці ў набытым тавары або выкананай рабоце, заказе. Таксама патрабаванне крэдытора да даўжніка аб добраахвотным урэгуляванні спрэчкі, звязанай з парушэннем правоў крэдытора. Для пэўнай катэгорыі спрэчак у цывільным і гасп. праве прадугледжваецца дасудовы прэтэнзійны парадак іх урэгулявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПЕНСА́ЦЫЯ,
1) у эканоміцы — пакрыццё страт, панесеных выдаткаў, вяртанне доўгу, узнагароджанне (напр., К. маральнага ўрону, К. за абясцэненыя грошы).
2) У працоўным праве — выплата рабочым і служачым, якая ажыццяўляецца ва ўстаноўленых законам выпадках для пакрыцця ім дадатковых расходаў, звязаных з выкананнем прац. абавязкаў (напр., К. за нявыкарыстаны адпачынак, К. пры выкананні абавязкаў часова адсутнага работніка).
3) У сацыялогіі — ураўнаважанне няўдач у якой-н галіне дасягненнямі і рухам наперад у іншай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ІНСКАЯ СЛУ́ЖБА,
выкананне грамадзянамі ўстаноўленага законам абавязку воінскага. У Рэспубліцы Беларусь воінская служба — канстытуцыйны абавязак грамадзян і актыўная форма выканання імі свайго доўгу па абароне Айчыны. Праходжанне яе вызначаецца законам аб воінскім абавязку і ваен. службе і інш.заканад. актамі. На Беларусі воінская служба складаецца з абавязковай ваеннай службы і службы ў запасе. У некаторых краінах рэгламентуецца законамі аб воінскай павіннасці, а таксама кантрактамі, якія заключаюцца на пэўны тэрмін пры найме на воінскую службу.