доўг, до́ўгу і даўгу́, мн. даўгі́, даўго́ў, м.

1. Тое, што пазычана (пераважна грошы).

Вярнуць д.

2. Абавязак перад кім-н.

Яго д. — сачыць за чысцінёй.

Не застацца ў даўгу ў каго — адплаціць тым самым.

Аддаць апошні доўг — развітацца з нябожчыкам; прысутнічаць пры яго пахаванні.

|| прым. даўгавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)