ПРЭТЭ́НЗІЯ (ад позналац. praetensio дамаганне, патрабаванне),
1) дамаганне, заява на валоданне чым-н.
2) Заява крэдытора, пакупніка, заказчыка, кліента аб аплаце доўгу, кампенсацыі страт, устараненні выяўленых недахопаў, няспраўнасці ў набытым тавары або выкананай рабоце, заказе. Таксама патрабаванне крэдытора да даўжніка аб добраахвотным урэгуляванні спрэчкі, звязанай з парушэннем правоў крэдытора. Для пэўнай катэгорыі спрэчак у цывільным і
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)