Добраму чалавечку добра і ў запечку, а благаце — блага і на куце (прыказка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Пала́дак, поладок ’добры стан спраў, лад’, поладком ’ладам, па-добраму’ (ТС). Афіксальны дэрыват ад паладзіць ’наладзіць’ < ладзіць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дабро́м, прысл.
Разм. Па-добраму, без прымусу. — Пан дабром нічога не аддасць, — сілай трэба ўзяць.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
камфо́ртны, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і камфартабельны. Камфортная кватэра.// Такі, што спрыяе добраму самаадчуванню, дае добрае адчуванне і пад. Камфортныя ўмовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЭКАПІ́РАВАННЕ (ад франц. décaper ачышчаць метал),
выдаленне хім. або электрахім. спосабам найтанчэйшых плёнак аксідаў з паверхні метал. вырабаў. Пры Д. адбываецца лёгкае пратраўліванне слоя металу, што садзейнічае добраму счапленню яго з гальванічным пакрыццём. Робіцца з дапамогай слабых раствораў сернай, салянай або азотнай кіслот, а таксама цыянідаў калію або натрыю перад аксідаваннем, пасівіраваннем, нанясеннем гальванічных пакрыццяў. Выкарыстоўваюцца таксама перад халоднай штампоўкай стальных вырабаў, каб зняць акаліну з паверхні і павялічыць выцяжку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дабро́мпрысл.разм. im Guten (па-добраму); fréiwillig (па добрай волі)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дзяўчо́, ‑чаці, н.
Разм. Дзяўчына-падлетак. Прыйшло са школы-інтэрната шаснаццацігадовае дзяўчо.«Работніца і сялянка».[У кожнай] хаце За вымытым блакітам рам Расце па добраму дзяўчаці — Галовы ўскружваць юнакам.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРА́ТЧЫНА,
1) грамадская трапеза членаў правасл.брацтваў, якія існавалі на Беларусі ў 16—18 ст. Наладжвалася ў складчыну членамі брацтва (братчыкамі) у асобныя святочныя дні.
2) Калектыўнае частаванне ў складчыну ў час святкавання сялянамі грамадскай свечкі, якую рабілі з воску, сабранага ўсімі абшчыннікамі. Свечку ставілі ў кадушку з жытам, спявалі песні з пажаданнем добрага ўраджаю, дастатку ў гаспадарцы. Хрысціянства прымеркавала братчыну да дня зімовага Міколы (6 снежня ст.ст.), які нібыта садзейнічаў добраму ўраджаю. Звычай братчыны ў бел. вёсцы бытаваў да канца 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хоро́шеесущ. до́брае, -рага ср.;
◊
всего́ хоро́шего! усяго́ до́брага!;
по-хоро́шему па-до́браму.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
АКМЯ́НСКАЯ БІ́ТВА 1331.
Адбылася паміж літ.-бел. войскам ВКЛ і рыцарамі Тэўтонскага ордэна на р. Акмяна (Паўн. Літва). Ням. рыцары, уварваўшыся ў Жамойць, рабавалі і знішчалі насельніцтва. Жмудзіны папрасілі дапамогі ў ВКЛ. Вял.кн. Гедзімін сабраў войска з літ., полацкіх і новагародскіх дружын і даў бой рыцарам на чале з Генрыхам фон Плокам. Дзякуючы добраму размяшчэнню войскаў (наперадзе татарская конніца, пасярэдзіне літ. воіны, на флангах і ў рэзерве бел. дружыны) Гедзімін разбіў ворагаў і прымусіў іх уцякаць. Мясц. насельніцтва, гвалтоўна ўключанае ў тэўтонскае войска, у час бою перайшло на бок Гедзіміна. Акмянская бітва на пэўны час прыпыніла ням. агрэсію на землі ВКЛ.