stryjeczny

дваюрадны (з боку бацькі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Vtter

m -s, -n дваю́радны брат, стрые́чны брат, кузэ́н

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

cioteczny

дваюрадны; стрыечны;

cioteczny brat — стрыечны брат

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

стрые́чны, ‑ая, ‑ае.

Які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дочак; дваюрадны. Стрыечны брат (сын дзядзькі або цёткі). □ За .. [Ганьку] заступаюцца стрыечныя сёстры: — А вам [дзеду] там цесна, лежачы на печы? Абы чапляцца да дзіцяці. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрэ́днідваюрадны’ (ТС), стрэ́нні ‘тс’ (Янк. 3.; пух., З нар. сл.), стры́нні ‘тс’ (Бузук., Паўд.-бел.). Пераасэнсаваны пад уплывам стрэ́ча ‘ступень роднасці’ (< стрэ́чныдваюрадны’) прыметнік стрыечны (гл.), параўн. брат (сястра) у першай стрэчы (у першым стрэчанні, стрэнні), у другім стрэнні брат; браты першага стрэння (Пан.), што з’яўляецца вынікам аманіміі з стрэча ‘сустрэча’ (Янк. 2, 169), дн < нн у выніку дысіміляцыі. Гл. стрый, стрэча2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

браце́нік, ‑а, м.

Абл. Дваюрадны брат (рэдка — родны). На двор да Якава з’язджаецца сваяцтва з далёкіх вёсак: дзядзькі, цёткі, браценікі, ля вазоў стаяць, кураць, гутараць. Галавач. У нядобры час даведаўся герой наш [Іван], што браценік яго родны, адпушчаны з войска, падпусціў яму канкурэнцыю. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Стрые́чны ‘які знаходзіцца ў сваяцтве па дзеду ці бабцы з дзецьмі іх сыноў або дачок; дваюрадны’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Шат., Сцяшк., Янк. Мат., Пан., Сл. ПЗБ), ‘траюрадны’ (швянч., Сл. ПЗБ), стрэ́чныдваюрадны’ (Скарбы, Чуд.), стрі́ечный ‘дзядзькаў сын, дачка’ (Бяльк.), стрые́шный ‘тс’ (Нас.), стрые́чная ‘жонка дваюраднага брата’ (Яруш.), стрые́чка ‘дваюрадная сястра’ (Нас., Байк. і Некр.). Ад стрый (гл.), параўн. ст.-бел. стрыеве ‘дваюрадныя па лініі маці’ (Ст.-бел. лексікон). Гл. Шаўр, Etymologie, 36.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Траю́радны ‘родны ў трэцім калене’ (ТСБМ, Пан., Брасл. сл.): лапаць боту траюрадны пляменнік (Юрч. Крыл.). Да трое і род (гл.) па ўзоры дваюрадны (Фасмер 4, 107; ЭСБМ 3, 131).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэнь ‘калена (роднасць)’: чытворты стрэнь (драг., ЖНС). Выабстрагаваны з стрэннідваюрадны’ (< стрыечны, стрэдні, гл.) назоўнік для абазначэння ступені роднасці па бацьку ці маці, узыходзіць да стрый (гл.). Гл. стрэнуць, стрэча2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРГУНО́ВЫ,

рускія архітэктары. Прыгонныя графаў Шарамецевых. Фёдар Сямёнавіч Аргуноў (каля 1732 — каля 1768). Прадстаўнік рус. барока. Дваюрадны брат жывапісца І.П.Аргунова. Удзельнічаў у буд-ве палаца Шарамецева ў Пецярбургу (1750—55). Па яго праектах пабудаваны кухонны флігель (1775), павільён «Грот» (1755—75), магчыма, аранжарэя (1761—64) у Кускове (Масква). Павел Іванавіч (каля 1768—1806). Прадстаўнік класіцызму. Сын жывапісца І.П.Аргунова. Удзельнічаў у буд-ве драўлянага палаца-тэатра Шарамецевых у Астанкіне (цяпер у межах Масквы, 1791—98); па яго праектах створаны інтэр’еры.

т. 1, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)