Ласко́ткагусцяра, Blicca Bjoerkna L.’ (Інстр. 2), ласкугок ’падлешчык’ (Бяльк.), ’лешч вагою менш аднаго фунта’ (Дэмб. 1). Магчыма, аснова звязана з ласкут (гл.). Параўн. таксама ласкір (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПРАМЫСЛО́ВЫЯ РЫ́БЫ,

аб’екты рыбалоўства і рыбаводства, якія выкарыстоўваюцца чалавекам для харчавання і атрымання прадуктаў тэхн. перапрацоўкі (кармавая мука, рыбін тлушч, арган. тукі, скура, клей і інш.). Асн. П.р.: акулы, акунёвыя, асятровыя, камбалавыя, карпавыя, кефалевыя, ласасёвыя, селядцовыя, скарпенавыя (марскі акунь), скумбрыевыя, сомавыя, стаўрыдавыя, трасковыя, тунцовыя і інш. Адрозніваюць асн. (шматлікія) і пабочныя (нешматлікія) віды П.р., колькасць якіх залежыць ад экалагічных умоў вадаёма і можа змяняцца пад уплывам гасп. дзейнасці чалавека. На Беларусі каля 40 відаў П.р. У прамысл. уловах пераважаюць плотка, лешч, шчупак, карась, акунь, гусцяра, карп (сазан) і інш. Гадавы ўлоў азёрна-рачной рыбы 966 т (з азёр 608 т, з рэк 203 т, з вадасх. 155 т); з сажалак каля 4,5 тыс. т, пераважна карпа (1999).

т. 13, с. 10

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Лупа́р ’белавочка, Abramis sapa’ (Іпуць, Днепр, Сож, — Дэмб. 1, Жук.). Відавочна, кантамінаваная назва з рус. алан., уладз. ло́парь ’від плотвы, Abramis björkna’, якое з фін. looperi, loopero ’тс’, і ўкр. (паўночны бераг Чорнага мора) лупи́рка, лупі́ркагусцяра’, якое з тур. lüfer, lufer ’тунец’ (Фасмер, 2, 518 і 534).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лускерка ’рыба гусцяра, Blicca bjoerkna L.’ (Зах. Дзвіна; віц., Нік. Очерки), укр. луски́рь ’рыба’, рус. ласкы́рь, лыска́рь ’рыба Abramis blicca; Abramis vimba’, паводле Фасмера (2, 462), звязаны з лыска́рь (бел. луска́р) ’рыдлёўка’, таму што нос у гэтай рыбы выступае наперад; аналагічна новав.-ням. Näsling, Meernase (дзе Nase ’нос’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

КАРПАПАДО́БНЫЯ (Cypriniformes),

атрад рыб падкласа прамянёвапёрых. 3 падатр.: харацынападобныя (Characoidei) з 16 сям., гімнотападобныя (Gymnotoidei) з 4 сям., карпавідныя (Cyprinoidei) з 7 сям. Каля 3 тыс. відаў. Харацынападобныя (напр., піраньі, прахілоды) — жыхары прэсных субтрапічных і трапічных вод Амерыкі і Афрыкі. Іх характэрная адзнака — тлушчавы плаўнік (як у ласасёвых). Многія віды падатр. разводзяць у акварыумах (капеіны, неоны). Гімнотападобныя жывуць у прэсных водах Цэнтр. і Паўд. Амерыкі. У большасці прадстаўнікоў падатр. цела моцна выцягнутае, сціснутае з бакоў, звычайна адсутнічаюць спінны і хваставы (можа быць маленькі) плаўнікі. У многіх відаў ёсць эл. органы (электрычны вугор). Карпавідныя жывуць у прэсных вадаёмах Еўразіі, Афрыкі і Паўн. Амерыкі. Некат. віды выходзяць у мора. Характэрная іх рыса — зубы размешчаны на ніжніх глоткавых касцях шчэлепнага апарата. Плавальны пузыр з двума ці больш аддзеламі, злучаны з кішэчнікам. На Беларусі 19 родаў, 25 відаў. Некат. віды інтрадукаваныя (амуры, таўсталобікі). Жывуць у рэках, азёрах, сажалках. 66 відаў і падвідаў К. у Чырв. кнізе МСАП, 2 віды (вусач і рыбец) — у Чырв. кнізе Беларусі.

Даўж. ад 2 см да 1,7 м. Цела ўкрыта цыклоіднай луской або голае. Маюць вебераў апарат. Брушныя плаўнікі за груднымі. Нераст вясной і ў пач. лета. Кормяцца беспазваночнымі, воднай расліннасцю, дэтрытам, ёсць драпежнікі (жэрах). Сярод К. многа прамысл. рыб, з іх на Беларусі пашыраны гусцяра, лешч, лінь, плотка, сазан, карп, карась залаты, карась сярэбраны і інш. Аб’екты промыслу, спарт. лоўлі, сажалкавага і акварыумнага развядзення, акліматызацыі.

т. 8, с. 91

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пласкі́р, пласкіркагусцяра, Blicca Bjcerkna L-.’ (басейн Прыляці, Жук.). Пашырана і без пачатковага п‑ (гл. ласкір). Большасць слав. назваў рыб з п‑ (укр. плескача, плясканне зах.-укр. płaskurka, серб.-харв. płaskim, plas kurka, макед. тоскуй ’падлешчык, Rhodeus sericeus amarus (Bloch.)’; укр. плёскаеш, зах.-укр.-польск. plaskačka, płaskurka, серб.-харв. płjьska, pljoskavec, славац. ploska, рус. плеска ’верхаводка’, славен. ploščič, славац. pleskač ’лешч, Abramis brama’ і інш.) асацыюецца з прасл. Apieškoti/*pIoskati! *pljmkati, але бел. назвы дзякуючы народнай этымалогіі узыходзяць да плоскі, гл. (Бязлай, 3, 61: Махэк₂, 120). Каламісц (Рыбы, 13) піша пра “падвойную семантычную матывацыю” названай групы лексем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляту́н ’лётчык, пілот’ (Бяльк., б.-каш., Мат. Гом.) (рус. лету́н, чэш. letoun ’лятаючае насякомае’, ’кажан’, ’самалёт’, славац. letún ’тс’). Новае ўтварэнне — семантычны перанос з ляту́н ’той, хто лётае, хутка ходзіць, бегае’ (ТСБМ). Да лётаць (гл.). Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 134–135), Сцяцко (Афікс. наз., 68). Зусім новае ў бел. мове ’той, хто часта мяняе месца працы’ — з рус. лету́н ’тс’, якое (іран.) ’селянін, які не хацеў жыць у сваёй вёсцы, а шукаў дзесьці дадатковыя заробкі’. Крукоўскі (Уплыў, 151) разглядае гэта як сэнсавую кальку. Сюды ж: ляту́н ’дробны лешч, Abramis brama L.’, ’гусцяра, Blicca bjoerkna L.’ (Інстр. II), а таксама ляту́ха ’тая, што шпарка ходзіць, бегае’ (міёр., З нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лётка1 ’малая адтуліна ў вуллі ці ў калодзе пчол’ (ТСБМ, ТС, Сл. паўн.-зах.; слуц., КЭС; слаўг., Нар. сл.; глыб., вілен., ашм., іўеў., воран., З нар. сл.; рас., Шатал.; жлоб., добр., Мат. Гом.), лётак ’тс’ (Бяльк.), лётачка ’тс’ (лаг., Жд. 2). Да лётаць (гл.). Параўн. таксама ле́тка2.

Лётка2 ’буйная шраціна, круглая куля’ (ТС), малар. ’шрот’ (Сіг.), укр. льотка ’буйны шрот’ запазычаны з польск. lotka ’тс’, якое паходзіць з ням. Loth ’кавалак свінца ў якасці снарада’ або з ням. Lauf‑kugel ’малая куля’ > польск. lofka (Слаўскі, 4, 337). Няясна, аднак, паходжанне рус. уральск. лётка ’ружэйны карцеч’.

Лётка3 ’малы лешч вагою да 1/2 фунта’ (Касп.), рус. лёткагусцяра’ (Зах. Дзвіна). Да ле́тка3 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВІ́ЛІЯ (літ. Нярыс),

рака на тэр. Беларусі і Літвы, правы прыток р. Нёман. Даўж. 498 км, у Беларусі 264 км. Пл. вадазбору 25,1 тыс. км², на тэр. Беларусі 11 тыс. км². Пачынаецца з невял. балота за 1 км на ПнУ ад в. Вял. Поле Докшыцкага р-на Віцебскай вобл., перасякае мяжу з Літвой за 2 км на ПнЗ ад в. Жарнэлі Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., упадае ў Нёман на тэр. Літвы каля г. Каўнас. Асн. прытокі: Сэрвач, Нарач, Страча, Жэймяна, Швянтоі (справа), Дзвінаса, Ілія, Уша, Ашмянка (злева). У бас. Віліі больш за 1,5 тыс. азёр агульнай пл. 598 км². На рацэ створана Вілейскае вадасховішча, частка вады якога па Вілейска-Мінскай воднай сістэме перапампоўваецца ў Свіслач. Даліна звілістая, добра распрацаваная, у верхнім цячэнні шыр. 1—3 км, бліжэй да вусця звужаецца да 200—400 м. Амаль на ўсім працягу назіраюцца тэрасы. Пойма ў верхнім цячэнні ў асноўным забалочаная, шыр. 200—400 м, ніжэй перарывістая, шыр. 50—70 м, месцамі да 600 м; на ўчастку паміж в. Стахі і в. Раздоры Вілейскага р-на шмат старыц. Рэчышча ў вярхоўі моцназвілістае, шыр. 1—2 м, каля вусця р. Уша 40—60 м (месцамі да 100 м), шмат астравоў, водмелей, асяродкаў, трапляюцца парожыстыя ўчасткі. Берагі стромкія, у вярхоўі тарфяністыя. Сярэднегадавы расход вады пры выхадзе за межы Беларусі 80 м³/с, у вусці каля 186 м³/с. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сак. і доўжыцца каля 50 сут. Рэжым вызначаецца інтэнсіўным веснавым разводдзем (каля 45% гадавога сцёку) і нізкім стаяннем вады ў летнюю межань. Пасля пабудовы Вілейскага вадасх. ўзроўневы і сцёкавы рэжым плаціны ў межах Беларусі зарэгуляваны. Замярзае ў верхнім цячэнні ў пачатку снеж., у сярэднім і ніжнім — у канцы снеж.пач. студз., крыгалом у 2-й палавіне сак. ад вусця да вярхоўя. Сярэдняя т-ра вады летам 18—20 °C, найб. ў ліп. (27,9 °C, 1956). Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра, каштоўныя — судак, мінога ручаёвая, галавень, стронга ручаёвая, падуст, сом, мянтуз, вугор. На рацэ гарады Вілейка, Вільнюс і Каўнас (у вусці). На берагах у маляўнічых мясцінах створаны зоны адпачынку Вілейка, Плёсы; у вытоку Віліі помнік прыроды — Бярозаўскі дуб-велікан. Амаль усе прытокі Віліі каналізаваныя. Усяго ў бас. ракі больш за 40 каналаў агульнай даўж. каля 300 км.

т. 4, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ласкір, ласкіркагусцяра, Blicca Bjoerkna L.’ (прыпяць, Жук., Інстр. 2), маз. ласкір, пласкір ’тс’ (Крыв.), гом. ласкер (зборн.) ’плоткі’ (Мат. Гом.), полац. ласкуръна ’вялікая гусцёрка’ (З нар. сл.). Укр. адэс. лѣскир, палт. лоскіір, ровен. ласкура, пласкура, зах.-укр. ласкнря, лоскира, падняпр. лоскір(к)а, паднястр. лоскііря, ласкир(к)а, плоскиря, зах.-укр. (b)łiskawka ’тс’, ласкар ’ёрш’, рус. ласкута, плоскуйіа, ласкиръ, пласкира, пласкирия, плоскиря, лискирка, лоскирка ’тс’, лыскарь ’лешч’, ласкира ’плотва’, польск. лодз. blazgur, славац. pťaskurka, балг. цецявенск. плоскай, плоске, літ. pläkis, plaskirka, лат. plake, plaskira, plascerka, plaskirs ’гусара’. Паводле Фасмера (Этюды, 118), звязана з рус. лыскарь, лыскырь, лыскоръ ’жалезная рыдлёўка’ (параўн. таксама бел. віц. лускар ’тс’), якое Меліяранскі (ИОРЯС, 10, 4, 124) выводзіць з казах. лескер, крым.-тат. ülüskär ’матыка’, а Фасмер (там жа) са ст.-грэч. λισγάρι (ον) < λίσγος ’кірка’, што, аднак, таксама цяжка абгрунтаваць з фанетычнага боку. Частка вышэй пералічаных слав. лексем з’яўляецца першапачатковай; іншыя ж — вынік народнай этымалагізацыі, самастойнага ўтварэння пры дапамозе суф. ‑urъ, ‑uša, ‑ačь, ‑yrь — з рознай матывацыяй (’блішчэць’, ’пляскаць’, ’быць плоскім’ і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)