1. Тое, што і града (у 1 знач.). Зелянелі густыя градкі морквы.Якімовіч.
2.Абл. Верхняя жэрдка ў калёсах, бакавая або папярочная. Забуцька, звесіўшы ногі, сагнуўшыся, ледзь трымаўся на самай градцы калёс.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падвяза́цца, ‑вяжуся, ‑вяжашся, ‑вяжацца; зак.
Падвязаць на сабе што‑н.; падперазацца. Падвязацца вяроўкай. □ Ён, падвязаўшыся жончыным доўгім фартухом, перамываў у памыйніцы бульбу, ссыпаў яе ў вялікі чыгун.Гаўрылкін.Пахнуць градкі кменам і чарнушкай, Памідоры — проста дзіву дацца: Падвязаўся кожны куст істужкай, Быццам ён звярэдзіўся ў працы.Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4.Разм. Забрудзіць слядамі ўсё, многае. Пазатоптваць падлогу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вако́ліца, ‑ы, ж.
1. Ускраіна населенага пункта. [Бацька:] — Вазьму я цябе за руку, выведу за нашу ваколіцу ды пакажу той шлях, якім ты пойдзеш.Каваль.Выйшаў раннем за ваколіцу, і пацягнула мяне ў недалёкі лясок, пад раку, у тыя мясціны, дзе некалі праходзіла маё пастушынае маленства.Кулакоўскі.
2. Тое, што размешчана вакол населенага пункта; наваколле. За Лядамі — Ямнае, Градкі,.. Зарэчча — бліжэйшыя вёскі ваколіцы.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рады́ска, ‑і, ДМ ‑дысцы; Рмн. ‑дысак; ж.
1. Аднагадовая агародная скараспелая караняплодная расліна сямейства крыжакветных.
2.зб. Невялікія ядомыя круглыя або падоўжаныя карані гэтай расліны з белай або чырванаватай мякаццю і чырвонай скуркай. Нарваць радыскі. □ [Гануля] ішла з гарода і несла ў кошыку маладзенькую радыску.Чарнышэвіч.
3. Асобны караняплод гэтай расліны. Пакаштаваўшы радыску, вырваную прама з градкі, Рыгор зазірнуў за амшанік.Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарну́шка, ‑і, ДМ ‑шцы, ж.
1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых, чорнае насенне якой выкарыстоўваецца як вострая прыправа. Пахнуць градкі кменам і чарнушкай.Кляўко.
2.Разм. Чорнавалосая, смуглая дзяўчынка або жанчына; смуглае дзіця. У мінуты добрага настрою маёр расказваў пра сваё жыццё. Звычайна аб гэтым прасіла яна, а ён не адмаўляў ёй ні ў чым, бо яму, ды хіба яму аднаму, падабалася гэта мілая вясёлая чарнушка.Карамазаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bedding
[ˈbedɪŋ]
n.
1) пасьце́ль f. (ко́ўдры, по́сьцілкі), пасьце́льная бялі́зна
2) по́дсьціл -у m., по́дсьцілка f. (для жывёлы)
3) фунда́мэнт -а m., ні́жні пласт
4) Geol. напластава́ньне n., пакла́д -у m.
5) саджа́ньне кве́так у гра́дкі
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПАЗНЯКО́Ў (Міхась) (Міхаіл Паўлавіч; н. 24.1.1951, в. Заброддзе Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. паэт, празаік, перакладчык, мовазнавец. Скончыў БДУ (1977). Працаваў у Мінску на заводзе, настаўнічаў. З 1978 у Ін-це мовазнаўства АН Беларусі, з 1981 дырэктар Літ. музея М.Багдановіча, з 1984 у выд-ве «Юнацтва». З 2000 гал. рэдактар час. «Вожык». Друкуецца з 1966. Аўтар «Слоўніка эпітэтаў беларускай літаратурнай мовы» (1988), зб. вершаў «Час надзеі» (1991). Піша для дзяцей (зб-кі «Побач з татам», 1988; «Ехаў поўны воз дзівос», 1994; «Шые вожык кажушок», 1996; «Дарынка-весялінка», 1999). Адчувае дзіцячую псіхалогію, расказвае пра дабрыню, шчырасць, працавітасць. Упершыню ў бел. л-ры распрацоўвае загадкі на міжмоўныя амонімы і антонімы (зб. «Дзіўныя «блізняты», 1987). На бел. мову пераклаў раманы В.Скота «Квенцін Дорвард», М. дэ Сервантэса «Дон Кіхот», С.Лагерлёф «Пярсцёнак Лёвеншольдаў», паасобныя творы С.Маршака, Я.Пермяка, Х.К.Андэрсена, казкі братоў Грым і інш. Многія верш П. пакладзены на музыку.
Тв.:
Тры чарадзеі: Вершы, скорагаворкі, загадкі. Мн., 1991;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Канча́р, канчу́р ’аддзелены канец чаго-небудзь’ (ТСБМ, Др.-Падб., Гарэц.; стаўбц. Прышч.; слонім., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.; навагр., Нар. словатв., стаўбц. З нар. сл.); ’сук, галіне дрэва, канцы галін’ (Сцяшк.), канчарэ́ ’кароткія бярвенні паміж вокнамі і на вуглах’ (гродз., Мат. АС); канча́рык ’капец градкі’ (гродз., З нар. сл.; Сл. паўн.-зах.); канчуры ’наспісваныя алоўкі’ («Маладосць» 1969, I, 156); канча́р ’корч, куст’ (Сцяшк.), канчы́р ’няроўнасць на дарозе ад каранёў дрэў’. Бел. прасл. рэгіяналізм, утвораны ад прасл.konьcь ’капец’ пры дапамозе суф. ‑arʼь. Ад konьcь утвораны і дзятл.канча́к, шальч.канчу́к ’канец баразны’, паст., докш., віл.канчык, канчычок ’кончык’ (Сл. паўн.-зах.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
капа́цьнесов.
1. рыть, копа́ть;
2. (разрыхлять землю) копа́ть;
к. гра́дкі — копа́ть гря́дки;
3. (выкапывать из земли) копа́ть;
к. бу́льбу — копа́ть карто́фель;
◊ к. магі́лу (я́му) — (каму) копа́ть моги́лу (я́му) (кому);
не капа́й друго́му я́мы, сам ува́лішся — посл. не рой друго́му я́му, сам в неё упадёшь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)