градка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

1. Тое, што і града (у 1 знач.). Зелянелі густыя градкі морквы. Якімовіч.

2. Абл. Верхняя жэрдка ў калёсах, бакавая або папярочная. Забуцька, звесіўшы ногі, сагнуўшыся, ледзь трымаўся на самай градцы калёс. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)