ГРУ́НДГЕНС ((Gründgens) Густаў) (22.12.1899, г. Дзюсельдорф, Германія — 7.10.1963),

нямецкі акцёр, рэжысёр. Скончыў школу пры Дзюсельдорфскім драм. т-ры (1920). Працаваў у т-рах Гамбурга, Берліна. У 1955—63 кіраўнік Ням. драм. т-ра ў Гамбургу. Вядомы як пастаноўшчык класічных спектакляў «Кароль Лір» (1934) і «Дванаццатая ноч» (1937, іграў ролю Мальволіо) У.​Шэкспіра, «Чайка» А.​Чэхава (1948; роля Трыгорына) і інш. Сярод роляў: ГамлетГамлет» Шэкспіра), Фауст («Фауст» І.​В.​Гётэ), Франц Моар, Валенштайн («Разбойнікі», «Смерць Валенштайна» Ф.​Шылера). Паставіў некалькі оперных спектакляў. Здымаўся ў кіно, ставіў фільмы. Жыццё і творчасць Грундгенса ляглі ў аснову рамана К.​Мана «Мефістофель» (экранізаваны ў 1981).

т. 5, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́ЕПІНЬШ ((Liepińš) Харый) (н. 15.12. 1927, Тэрнейская воласць, Латвія),

латышскі акцёр. Нар. арт. Латвіі (1978). Нар. арт. СССР (1988). Скончыў драм. студыю пры Дзярж. маст. т-ры Латвіі імя Я.​Райніса (1949), з 1947 акцёр гэтага т-ра (з 1989 т-р Дайлес). Мастацтва акцёра вызначаецца высокім прафес. майстэрствам, дынамізмам, глыбокім псіхалагізмам у трактоўцы вобразаў. Сярод роляў: Рамэо, Гамлет («Рамэо і Джульета», «Гамлет» У.​Шэкспіра), Тот («Гуляў я, скакаў» Я.​Райніса), Эдгар («У агні» Р.​Блаўмана), Бранд («Бранд» Г.​Ібсена), Едыгей («І больш века доўжыцца дзень» паводле Ч.​Айтматава). Здымаецца ў кіно.

Літ.:

Dzene L. Dialogs ar Hariju Liepińšu. Riga, 1977.

т. 9, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МО́ІСІ ((Moissi) Аляксандр) (Сандра) (2.4.1880, г. Трыест, Італія — 23.3.1935),

нямецкі акцёр. Па нацыянальнасці албанец. З 1898 вучыўся ў Венскай кансерваторыі (барытон), быў статыстам, пазней акцёрам «Бургтэатра». З 1904 працаваў пад кіраўніцтвам М.​Райнгарта, у 1905—33 у Ням. т-ры і «Камершпіле» (Берлін). Акцёр шырокага дыяпазону. Творчасць вызначалася адухоўленасцю, эмацыянальнасцю, мяккай вытанчанасцю пластыкі, імкненнем да перадачы вобразаў высакародных герояў, якія пакутуюць ад сутыкнення з жорсткасцю і несправядлівасцю жыцця. Сярод роляў: Освальд («Прывіды» Г.​Ібсена), Гамлет, Рамэо («Гамлет», «Рамэо і Джульета» У.​Шэкспіра), маркіз ды Поза, Франц («Дон Карлас», «Разбойнікі» Ф.​Шылера), Мефістофель («Фауст» І.​В.​Гётэ), Пратасаў («Жывы труп» Л.​Талстога), Іванаў («Іванаў» А.​Чэхава) і інш.

т. 10, с. 513

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫСО́ЦКІ (Уладзімір Сямёнавіч) (25.1.1938, Масква — 25.7.1980),

рускі паэт, акцёр, аўтар і выканаўца песень. У лірыка-рамантычных, камічных і сатыр. песнях, баладах, спавядальных вершах (зб. «Нерв», 1981; «Я, вядома, вярнуся...», 1988) адчувальныя матывы рус. гарадскога раманса. Творы Высоцкага вызначаюцца шчырай пранікнёнасцю і лірызмам (асабліва вершы і песні пра вайну), кожны з іх напісаны «нервам» паэта. З 1964 у Маскоўскім т-ры на Таганцы. Сярод роляў Хлапуша («Пугачоў» паводле С.​Ясеніна), ГамлетГамлет» У.​Шэкспіра), Лапахін («Вішнёвы сад» А.​Чэхава) і інш. Здымаўся ў маст. фільмах «Вертыкаль», «Кароткія сустрэчы», «Месца сустрэчы змяніць нельга» і інш. Трагічны герой Высоцкага — асоба нязломная, бунтар-адзіночка, які ўсведамляе сваю асуджанасць, але застаецца непахісны да канца. Дзярж. прэмія СССР 1987.

т. 4, с. 325

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЗАКО́Ў (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 14.10.1934),

расійскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. Расіі (1980). Скончыў Школу-студыю МХАТ (1956). Працаваў у маскоўскіх т-рах імя Маякоўскага, «Сучаснік», МХАТ, на Малой Броннай, у 1991—97 у Камерным т-ры Тэль-Авіва. Акцёр інтэлектуальнага плана, ігра вызначаецца спалучэннем рамант. узвышанасці і іроніі. Выконвае драм. і камедыйныя, вострахарактарныя ролі: ГамлетГамлет» У.​Шэкспіра, 1978), Качкароў («Жаніцьба» М.​Гогаля, 1975) і інш. Зняўся ў фільмах «Забойства на вуліцы Дантэ» (1956), «Чалавек-амфібія» (1962), «Добры дзень, я ваша цёця!» (1975), «20-е снежня» (1981, Дзярж. прэмія Расіі 1983) і інш. Пастаноўшчык тэлефільмаў «Безыменная зорка» (1978), «Пакроўскія вароты» (1982), «Калі верыць Лапатухіну» (1983), «Візіт Дамы» (1989). Дзярж. прэмія СССР 1967.

т. 7, с. 413

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

exit2 [ˈeksɪt, ˈekzɪt] v.

1. fml выхо́дзіць, пакіда́ць (будынак і да т.п.)

2. comput. ско́нчыць карыста́нне камп’ю́тарнай праграма́й

3. : (ва ўказаннях да п’есы, што акцёр павінен пайсці са сцэны) Exit Hamlet Га́млет выхо́дзіць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ГА́СМАН ((Gassman) Віторыо) (н. 1.9 1922, г. Генуя, Італія),

італьянскі акцёр, рэжысёр. Скончыў Нац. акадэмію драм. мастацтва ў Рыме (1943). Працаваў у т-рах Рыма, Мілана. У 1948—49 у трупе пад кіраўніцтвам Л.Вісконці. У 1950 стварыў (з Т.​Сальвіні) трупу — Нац. т-р [з 1952 т-р італьян. мастацтва, у 1959 — Італьян. нар. т-р (Рым)]. Гасман — мнагапланавы, рознабаковы акцёр са своеасаблівым «адмоўным» абаяннем, яркім тэмпераментам, іроніяй. Сярод роляў: Праметэй («Праметэй» Эсхіла), Эдып («Цар Эдып» Сафокла), ГамлетГамлет» У.​Шэкспіра). З 1949 працуе як рэжысёр. Сярод пастановак: «Атэла», «Рамэо і Джульета» Шэкспіра, «Гулец» У.​Беці. З 1947 здымаецца ў кіно: «Горкі рыс», «Вайна і мір», «Абгон», «Пачвары», «Тэраса», «Пустыня Тартары», «Вяселле», «Пах жанчыны» і інш.

т. 5, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

медальён, ‑а, м.

1. Аздабленне авальнай ці круглай формы ў выглядзе футарала, унутр якога можна ўстаўляць фотаздымак або які‑н. талісман; носіцца звычайна на ланцужку на шыі. Налева ад трона, некалькі воддаль ад усіх, стаіць Гамлет. Па ім чорны аксамітавы плашч, на фоне якога блішчыць залаты ланцужок з вялікім медальёнам. «Полымя».

2. Рэльеф або малюнак у авальным або круглым абрамленні.

[Фр. médaillion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БЕРНА́Р ((Bernardt) Сара) (22.10.1844, Парыж — 26.3.1923),

французская актрыса. Скончыла драм. клас Парыжскай кансерваторыі (1862). Працавала ў т-рах «Камеды Франсэз» (1872—80), «Жымназ», «Порт-Сен-Мартэн», «Адэон», узначальвала т-ры «Рэнесанс» (з 1893), «Тэатр Сары Бернар» (1898—1922). У яе творчасці віртуознае майстэрства, вытанчаная тэхніка, маст. густ часта спалучаліся з наўмыснай эфектнасцю ігры. Сярод лепшых роляў: донья Соль («Эрнані» В.​Гюго), Маргарыта Гацье («Дама з камеліямі» Дзюма-сына), Тэадора («Тэадора» Сарду), прынцэса Мара, герцаг Рэйхштацкі («Прынцэса Мара» і «Арляня» Э.​Растана), ГамлетГамлет» У.​Шэкспіра), Ларэнцача («Ларэнцача» А. дэ Мюсэ). З 1880-х г. выступала ў многіх краінах Еўропы і Амерыкі, у т. л. ў Расіі.

Тв.:

Рус. пер. — Моя двойная жизнь: Мемуары. М., 1991.

Літ.:

Кугель А. Театральные портреты. Л.;

М., 1967. С. 320—327.

С.Бернар.

т. 3, с. 119

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЁБЛІН ((Döblin) Альфрэд) (10.8.1878, г. Шчэцін, Польшча — 28.6.1957),

нямецкі пісьменнік. Як ваен. ўрач удзельнічаў у 1-й сусв. вайне. У 1933—45 і з 1953 — у эміграцыі. Адзін з прадстаўнікоў ням. экспрэсіянізму, у рэчышчы якога напісаны раманы — філас. «Тры скачкі Ван-Луня» (1915), гіст. «Валенштэйн» (1920), утапічны «Горы, моры і гіганты» (1924). Аўтар раманаў «Гамлет, або Канец доўгай ночы» (1956), трылогіі «Амазонкі» (1937—48), тэтралогіі «Лістапад 1918» (1938—50), апавяданняў, п’ес, літ.-крытычных і публіцыстычных прац. Вяршыня творчасці — своеасаблівы «раман выхавання» — «Берлін, Александэрплац» (1929). У творах Дз. традыц. манера пісьма спалучаецца з эксперыментальнай, паглыбленасць у душэўны свет герояў з глыбокімі філас.-сімвалічнымі абагульненнямі; шырока выкарыстоўваюцца міфал. і літ. рэмінісцэнцыі і аналогіі.

Тв.:

Рус. пер.Гамлет, или Долгая ночь подходит к концу. М., 1983.

Е.​А.​Лявонава.

т. 6, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)