Вісо́к ’скроня’ (зэльв., Сцяц., Сцяшк., Касп., Бяльк., паўсюдна КЭС, КТС), укр. висок, рус. висок. Усх.-слав. високъ < visъ. Да віс3 (гл.). Гл. таксама віскі́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вісокі ’высокі’ (Шат., Касп., Бяльк., Нас.; пухав., З нар. сл.), рус. паўдн. високий ’тс’. Да высокі (гл.). Змена галоснага ‑ы‑ ў ‑і‑ абумоўлена не рэфлексацыяй прасл. ‑y‑ < (яку паўночнаўкраінскіх гаворках (Дзендзялеўскі, Конспект, 32)), а ўплывам лексемы віс (вісець і да т. п.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Весажо́р ’сузор’е ў сем зор’, вісажы́р, вісыжа́р ’сузор’е’ (Бяльк.), зах.-палес. высожа́р ’Плеяды’ (Маш., Atlas, 3); рус. кур., дан., тул., калуж. весожа́ры ’сузор’е’, дан. весожа́ры, висожа́ры ’Плеяды’, калуж. висожа́ры, урал. висожа́р ’сузор’е Вялікай Мядзведзіцы’, смал. вышеза́р ’сузор’е Малой Мядзведзіцы’. Складанае слова ад віс (параўн. рус. вяц., каз. ви́сы ’валасы’, новасіб. ’апоўзіны’) і ‑жар (усячэнне ад стожар). Гэта слова, як і роднаснае валасажа́р (гл.), узнікла ў выніку налажэння двух слоў з хісткай семантыкай, якая датычыць назваў сузор’яў і зорак; параўн. балг. власи́ ’валасы’, ’сузор’е Цяльца’ і рус. стожары ’Плеяды’; ’Вялікая Мядзведзіца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віскі́ ’скроні’ (капыл., КЭС, Жд., 3), укр. висок, мн. л. виски́, рус. виски ’тс’, наўг., ярасл. ’старое адзенне’; ’валасы на галаве’, арл. ’валасы на скронях’, бранск. ’валасы на целе чалавека’, пенз. ’жаночы галаўны ўбор’, ст.-рус. високъ ’падвеска — частка конскай збруі (убору)’ (з XVII ст.). Усходнеславянскае високъ. Узыходзіць да visъ, visěti (Гл. таксама віс3). Бел. лексема, такім чынам, спачатку абазначала ’тое, што вісіць’ — ’валасы (якія вісяць)’ — ’вісячыя валасы на скронях’, потым — ’скроні’ (Фасмер, 1, 320; Шанскі, 1, В, 106).

Ві́скі ’моцная гарэлка (Англія, ЗША)’ (БРС, КТС). Запазычана з рус. виски ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 80) < англ. whisky, whiskey, якое з whisquy‑beath < гэльск. uisge‑beatha ’вада жыцця’, што з’яўляецца калькай з франц. eau de vie < с.-лац. aqua vitae ’вада жыцця’; параўн. рус. водка < вода (Шанскі, 1, В, 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віш1 ’зазімаваўшая (няскошаная) трава’ (Маш., Янк. I, З нар. сл., Мат. Гом., Шатал.), віша ’тс’ (Некр., Янк. I, Бір. Дзярж., З нар. сл.). Рус. дыял. кур. виш ’зараснікі кустоў, вялікая колькасць купін, леташняй травы ў паплавах’, ст.-рус. вишь ’зялёныя галінкі, хвораст’, польск. wisz ’тс’, н.-луж. wiš ’чарот, трава, якая расце на балоце’, чэш. viš, víš ’назва пэўнай расліны або парасткаў’, чэш. дыял. ’высокая лясная трава, якая расце на вільготных і балоцістых месцах’, серб.-харв. виш ’від балотнай травы’, славен. vȋš м. р., vȋš ж. р. ’асака, чарот’. Прасл. višь. Роднаснымі з’яўляюцца ст.-прус. wissene ’багун, Ledum palustre’, літ. viksvà ’асака’, vikšvà, vìkšris ’чарот, асака’, vizgà ’трава’ (Траўтман, 363; Брукнер, KZ, 44, 334; Фасмер, 1, 325; Махэк₂, 691). У якасці роднасных прыводзяцца таксама нарв. vîse ’мяцёлка, верхавіна расліны, сцябло’, vîs м. р. ’мяцёлка’, veis ’сакавітае сцябло’, veisa ’ціна’, ст.-в.-ням. wisa ’луг’ (Петэрсан, AfslPh, 36, 151; Хольтхаузен, IF, 32, 337). Магчыма, сюды ж рус. виша, вишь ’водная губка, Spongia fluviatilis’; параўн. нарв. veise ’ціна’. Гл. віс.

Віш2 м. р. ’іней’ (Мат. Гом.). Рус. арл., кур. вишь, ж. р., ви́шей, ви́шай, ви́шар ’тс’. Магчыма, да віш1, вішар (гл.) праз прамежкавую семантычную ступень ’вадзяная губка, Spongia fluviatilis, наплыў, рачная зеляніна’, якая ўтрымліваецца ў рус. вишь, виша; апошнія лексемы Махэк₂ (691) аб’ядноўвае з віш1. Фасмер (1, 326) пытанне аб сувязі рус. виша ’вадзяная губка’ з виш1 пакідае нявырашаным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)