расаха́ты, ‑ая, ‑ае.

1. З раздвоеным ствалом; вілаваты. Месца для адпачынку выбіраем на пагорку, пад старым расахатым дубам. Сачанка. Над Прыпяццю, за хатамі, Ля самага сяла, Сасонка расахатая Маленькая расла. Прыходзька.

2. Рагаты, з галіністымі рагамі. Расахаты лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рассама́тывілаваты (пра дрэва)’ (асіп., ЛА, 5). Вынік “узнаўлення” словаўтваральнай структуры — з прыстаўкай, параўн. расама́ты (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віла́тыйвілаваты’ (Бяльк.). Утворана ад ві́лы (гл.) пры дапамозе дзеепрыметнікавага суф. ‑т‑, як і рус. сохатый ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кірна́ты1вілаваты, сукаваты’, ’парны, з раздвоеным караняплодам’, ’крываногі’ (Сл. паўн.-зах.). Гл. кірпа.

Кірна́ты2 ’невысокі’ (Шатал.). Гл. кірпатых, кірпа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разга́ты ’разгалісты’ (ТСБМ), ’вілаваты’ (лях., баран., Сл. ПЗБ; Некр.), разыга́ты ’галінасты’ (чэрв., Сл. ПЗБ). Ад ро́ска, ро́зга (гл.), як расаха́ты. Гл. таксама разгачы́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рака́ты: рака́тэ дэрэвовілаваты (пра дрэва)’ (малар., ЛА, 5). Дээтымылагізацыя ў выніку пераасэнсавання рага́ты (рага́тэ), гл. рог; магчыма, таксама да рак1 (’вузлаватае дрэва’?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

соха́тый обл.

1. (раздвоенный) вілава́ты;

2. (с ветвистыми рогами) рага́ты;

3. сущ. лось, род. лася́ и ло́ся м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Расаха́ты ’з раздвоеным ствалом, вілаваты (пра дрэва, сук)’, ’рагаты, з галіністымі рагамі (напрыклад, пра лася)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), расаха́ты, россоха́ты, росо́ховаты ’галінасты, раскідзісты’ (ашм., Стан.; ЛА, 5), расаха́ты ’раскудлачаны’ (астрав., Сл. ПЗБ), росохова́ты ’з разгалінаваннем’ (ТС). Утварэнне ад *rozsoxa (гл. расо́ха).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звілісты, завілісты, павілясты, завілы, вілясты, віхлясты, пакручасты, выкручасты, выгінасты, віты, крывы, зігзагападобны; вілаваты, завілаваты, завітасты, выхілясты, крывулясты, загіністы (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)