вілава́ты
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
вілава́ты |
вілава́тая |
вілава́тае |
вілава́тыя |
| Р. |
вілава́тага |
вілава́тай вілава́тае |
вілава́тага |
вілава́тых |
| Д. |
вілава́таму |
вілава́тай |
вілава́таму |
вілава́тым |
| В. |
вілава́ты (неадуш.) вілава́тага (адуш.) |
вілава́тую |
вілава́тае |
вілава́тыя (неадуш.) вілава́тых (адуш.) |
| Т. |
вілава́тым |
вілава́тай вілава́таю |
вілава́тым |
вілава́тымі |
| М. |
вілава́тым |
вілава́тай |
вілава́тым |
вілава́тых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
вілава́ты вилообра́зный; (раздвоенный) соха́тый
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вілава́ты, ‑ая, ‑ае.
Вілападобны, раздвоены. Вілаватае дрэва. □ Вілаватая саха падпірала дах. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вілава́ты ’вілападобны, раздвоены’ (БРС, КТС, Федар., 6); ’завілісты, пакручасты’ (Гарэц.). Укр. вілова́тий ’вілаваты’, рус. паўн., смал. вилова́тый ’раздвоены, вілападобны’, ст.-рус. виловатый ’завілісты’ (1556 г.). Прыметнік, утвораны пры дапамозе суф. ‑ov‑atъ. Да ві́лы (гл.). У заходніх і паўднёвых слав. мовах гэта лексема мае суф. ‑ov‑it‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вилообра́зный вілава́ты, вілападо́бны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
расаха́ты, -ая, -ае.
1. 3 раздвоеным ствалом; вілаваты.
Стары р. дуб.
2. Рагаты, з галіністымі рагамі.
Р. лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Развідла́сты ’вілаваты’ (Сцяшк.). Утворана з дапамогай прыстаўкі раз- на аснове польск. widlasty ’вілаваты’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вілападобны ’вілаваты’ (БРС). Калька з рус. вилообразный.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
расаха́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З раздвоеным ствалом; вілаваты. Месца для адпачынку выбіраем на пагорку, пад старым расахатым дубам. Сачанка. Над Прыпяццю, за хатамі, Ля самага сяла, Сасонка расахатая Маленькая расла. Прыходзька.
2. Рагаты, з галіністымі рагамі. Расахаты лось.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Рассама́ты ’вілаваты (пра дрэва)’ (асіп., ЛА, 5). Вынік “узнаўлення” словаўтваральнай структуры — з прыстаўкай, параўн. расама́ты (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)