Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Héxef -, -n ве́дзьма, вядзьма́рка, чарадзе́йка;
kléine ~ сваво́льніца, гарэ́за
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
чаровни́цауст.
1. чараўні́ца, -цы ж.; вядзьма́рка, -кі ж.;
2.перен. чараўні́ца, -цы ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
УЛА́ДЗІ, Владзі (Vlady; сапр.Палякова-Байдарава) Марына (н. 10.5.1938, Парыж), французская актрыса. Дэбютавала ў кіно («Летняя навальніца», 1949). Поспех прынесла роля ў фільме рэж. А.Каята «Перад патопам» (1955). Жаночыя вобразы (ад з’едлівых да рамант.) увасобіла ў фільмах «Дні кахання» (1954), «Вядзьмарка» (паводле аповесці «Алеся» А.Купрына, 1956), «Сучасная гісторыя» (1963, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Кане), «Сюжэт для невялікага апавядання» (1970), «Сем смярцей паводле рэцэпта» (1975, у сав. пракаце «У сетцы мафіі»), «Яны ўдваіх» (1977), «Сплендар» (1989), «Тыя, што п’юць кроў» (1992) і інш. Сярод тэатр. роляў: Ранеўская («Тры сястры» А.Чэхава), Гертруда («Гамлет» У.Шэкспіра) і інш. Аўтар кн. пра мужа, У.Высоцкага, «Уладзімір, або Перарваны палёт» (1989), а таксама рамана «Венецыянскі калекцыянер», кн. пра вайну ў Афганістане «Ваяж Сяргея Іванавіча».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСПЕ́НСКІ Мікалай Васілевіч [май 1837, с. Ступіна (па інш. звестках — 1834, с. Вялікае Скуратава) Яфрэмаўскага р-на Тульскай вобл., Расія — 2.11.1889], рускі пісьменнік. Вучыўся ў Пецярбургскай медыка-хірург. акадэміі, у Пецярбургскім ун-це. Друкаваўся з 1857. У апавяданнях і нарысах паказваў нястачу і бяспраўе нар. мас, асабліва сялян. Першы ў рус. л-ры рэзка крытычна адзначыў іх духоўную неразвітасць і руціннасць мыслення («На шляху», «Добрае жыццё», «Вядзьмарка» і інш.). Выкрывальныя тэндэнцыі характэрны і для парэформенных нарысаў пра вёску, земскія ўстановы, духавенства, лёсы разначыннай інтэлігенцыі («Юрская фармацыя», «Фёдар Пятровіч», «Ягорка-пастух», «У земскай управе» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Галду́нка ’вядзьмарка’ (Шатал.). Відавочна, дыялектная змена слова *коядунка. Параўн. рус.колду́н, колдова́ть (аб рус. слове гл. Фасмер, 2, 287–288). А ці не запазычана галду́нка (< *колдунка) проста з рус. мовы (дзе колду́н і яго вытворныя вядомы вельмі шырока)?