млекакормячае з сям. аленяў атр. парнакапытных. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы і Амерыцы. Мае шмат падвідаў, якія адрозніваюцца памерамі, рагамі і афарбоўкай (марал, ізюбр, вапіці і інш.). На Беларусі жыве ў мяшаных лясах з развітым падлескам паблізу вадаёмаў і лугоў Белавежскай і Налібоцкай пушчаў, Бярэзінскага запаведніка.
Даўж. цела да 2,6 м, выш. да 1,5 м, маса да 340 кг. Хвост кароткі. Рогі толькі ў самцоў (кожнай вясной скідаюць). Корміцца лісцем і парасткамі раслін, зімой — карой, пупышкамі і парасткамі. Палавая спеласць у 2 гады. Гон увосень. Цяжарнасць 8,5 мес. Ацёл у чэрв.—ліпень. Нараджае штогод 1, зрэдку 2 цяляці. Аб’ект промыслу і гадоўлі.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
высака... (гл.высока...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «высока...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: высакаякасны, высакаствольны, высакародны, высакарослы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
змеяві́к, змеевіка́, мн. змеевікі́, змеевіко́ў, м.
1. Спіралепадобная трубка ў цеплаабменных апаратах.
2. Горная парода зялёнага колеру з рознымі адценнямі.
Высакародны з.
|| прым.змеевіко́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)