Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
высакаро́дны, -ая, -ае.
1. З высокімі маральнымі якасцямі, крыштальна чысты, велікадушны.
В. чалавек.
2. Узвышаны, асвячоны высокай мэтай.
В. ўчынак.
Высакародныя мэты.
3. Выключны па сваіх якасцях, прыгажосці.
Высакародная прастата ліній.
Высакародныя манеры.
4.Ужыв. ў складзе розных тэрмінаў для абазначэння парод, разрадаў, якія чым-н. выдзяляюцца.
В. алень.
Высакародныя металы (золата, серабро, плаціна).
|| наз.высакаро́днасць, -і, ж. (да 1—3 знач.) івысакаро́дства, -а, н. (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
высакаро́дныв разн. знач. благоро́дный;
в. ўчы́нак — благоро́дный посту́пок;
~нае пачуццё — благоро́дное чу́вство;
○ ~ныя мета́лы — благоро́дные мета́ллы
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
высакаро́дны, ‑ая, ‑ае.
1. З высокімі маральнымі якасцямі, крыштальна чысты, велікадушны. Высакародны чалавек.
2. Узвышаны, асвячоны высокай мэтай. Высакародныя пачуцці. Высакародны ўчынак. Высакародная барацьба. □ [Мары] абуджаюць у сэрцы мужнасць і адвагу, высакародныя імкненні да ведаў, да пазнання свету, да барацьбы і подзвігаў.В. Вольскі.
3. Які вылучаецца высокай годнасцю, прыгажосцю. Высакародныя манеры.
4. Састаўная частка некаторых заалагічных і батанічных назваў. Высакародны алень.
•••
Высакародныя металыгл. метал.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСАКАРО́ДНЫ КАРА́Л, чырвоны карал (Corallium rubrum),
кішачнаполасцевая жывёла атр. гарганарыяў, або рагавых каралаў, кл. каралавых паліпаў. Жыве на глыбіні 10—300 м у Міжземным м. і Атлантычным ак. каля Канарскіх а-воў.
Дрэвападобныя калоніі, да 40 см вышынёй, прырастаюць да скалістага грунту. Звонку ўкрыты мяккай карой розных адценняў чырвонага колеру — ад слаба-ружовага да цёмна-чырв., амаль чорнага. Восевы шкілет утвараецца ў выніку зліцця вапняковых спікул. На фоне галін калоніі вылучаюцца снежна-белыя паліпы, венчык з 8 перыстых шчупальцаў, пры дапамозе якіх высакародны карал корміцца рачкамі і іх лічынкамі. Пераважна раздзельнаполыя, бываюць гермафрадыты. Аб’ект промыслу, са шкілета вырабляюць упрыгожанні.