2.узнач.прым.Выдзелены ў гаворцы інтанацыяй і паўзамі, на пісьме — знакамі прыпынку. Адасоблены прыдатак. Адасобленае словазлучэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расхо́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да расходу (у 1–3 знач.), выдзелены, прызначаны для расходу. Расходныя грошы. Расходная кніга. □ Яны пачалі правяраць дакументы. Таццяна праглядала расходныя, Ніна Іванаўна прыходныя.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КО́ЛАН (грэч. kōlon частка цела; элемент перыяду),
рытміка-інтанацыйная адзінка маўлення: моўны такт, выдзелены паўзамі, аб’яднаны лагічным націскам. У бел. мове сярэдні аб’ём К. каля 8 складоў, у маст. прозе — 2—4 поўнанаціскныя словы, у навук. і публіцыстычнай — больш. У мове, не разлічанай на гучнае вымаўленне, падзел на К. невыразны. Адзін з асн. сродкаў аратарскага маўлення.
гэтэрацыклічная амінакіслата. Упершыню выдзеленыням. хімікам-арганікам Э.Фішэрам (1902). Мае 4 аптычна актыўныя формы: L-, D-, ала-L-, ала-D-А. Прыродны L-А. — спецыфічная састаўная ч. бялкоў жывёл (калагену і эластыну) і раслін. У жывых клетках L-А. утвараецца гідраксіліраваннем звязанага ў бялках праліну. Ала-L-А. выяўлены ў свабодным стане ў кветках сандалавага дрэва, уваходзіць у склад таксічных пептыдаў бледнай паганкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сакраці́н
(ад лац. secretus = выдзелены)
гарманальнае рэчыва, якое садзейнічае выдзяленню сакрэту2 падстраўнікавай залозай.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЕПАРЫ́Н (ад грэч. hēpar печань),
сульфатаваны мукаполіцукрыд, прыродны інгібітар сістэмы згусання крыві. Выдзелены з печані. Сінтэзуецца тлустымі клеткамі крывяносных сасудаў, печані, сэрца, лёгкіх. Комплексы гепарыну з бялкамі сістэмы згусання крыві (фібрынагенам і інш.) раствараюць агрэгаты нестабілізаванага фібрыну in vitro. Гепарын павышае пранікальнасць сасудаў, устойлівасць арганізма да гіпаксіі, уздзеяння таксінаў і вірусаў, зніжае ўзровень цукру ў крыві, прыгнятае актыўнасць шэрагу ферментаў, расшырае сасуды сэрца і нырак. Атрымліваюць з печані і лёгкіх буйн. раг. жывёлы. Выкарыстоўваюць у медыцыне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лесасе́ка, ‑і, ДМ ‑сецы, ж.
Участак, выдзелены для высечкі лесу, участак высечанага лесу. Чатыры сасны засталіся стаяць пасярод лесасекі.Шамякін.Там, дзе не баяцца птушкі чалавека, Дзе вякамі сонна ціхі бор драмаў, Там была дзялянка — наша лесасека.Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Со́тка ‘сотня’ (ТСБМ, Сцяшк., Шат.), ‘пляшка (100 г гарэлкі)’ (Ян.), ‘адна сотая частка якой-небудзь адзінкі, меры (гектара і пад.)’ (ТСБМ, Ян.), звычайна со́ткі мн. л. ‘выдзелены ўчастак зямлі для апрацоўкі’, ‘прысядзібны ўчастак’ (Сл. ПЗБ). Укр., рус.со́тка ‘тс’. Да соты (гл.) з суф. ‑к‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
niggardly
[ˈnɪgərdli]1.
adj.
1) скупы́, скна́рлівы
2) малы́, мізэ́рны, скупы́; ску́па вы́дзелены
a niggardly gift — мізэ́рны падару́нак
2.
adv.
ску́па
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сакрэ́т2
(лац. secretus = выдзелены)
неабходнае для арганізма рэчыва, якое выпрацоўваецца залозамі (напр. жоўць, сліна, страўнікавы сок).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)