joyful [ˈdʒɔɪfəl] adj. ра́дасны;

joyful news ра́дасная ве́стка/навіна́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

навіна́, -ы́, мн. навіны, -ві́н, ж.

1. Атрыманая нядаўна вестка.

Прыемная н.

Пачуць многа навін.

2. Нешта новае, незнаёмае.

Н. ў жыцці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засмуці́ць, -учу́, -у́ціш, -у́ціць; -у́чаны і -учо́ны; зак., каго (што).

Выклікаць пачуццё смутку, маркоты.

Гэта вестка нас моцна засмуціла.

|| незак. засмуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пажада́ны, -ая, -ае.

1. Такі, які патрэбны, які адпавядае патрабаванням.

Пажаданыя вынікі.

П. кірунак падзей.

2. Такі, якога чакаюць, жаданы.

Пажаданыя наведвальнікі.

Пажаданая вестка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ашаламля́льны, ‑ая, ‑ае.

Здольны ашаламіць (у 3 знач.). Ашаламляльная вестка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Весць ’паведамленне, вестка’ (КТС, БРС, Яруш.), весьць ’весці, навіна’ (Бяльк., Кр.), укр. вість, рус. весть ’тс’, ст.-рус. вѣстьвестка, навіны, чуткі; плёткі; знак, сігнал’, ст.-слав. вѣсть, польск. wieść ’паведамленне, вестка; легенда, паданне’, каш. vjesc, н.-луж. wěsc ’(па)знанне, веды, вестка’, в.-луж. powěsć ’паведамленне, вестка’; ’аб’ява, плёткі, слава’, чэш. věst (< рус. весть), славац. кніжн. уст. vesť, славен. vẹ̑st ’уменне, веданне’, серб.-харв. ве̑ст, vȉjest ’паведамленне, вестка, чутка’, макед. вест, балг. вест ’тс’. Прасл. лексема, якая ўтварылася пры дапамозе суф. ‑tь, далучанага да асновы věd‑ (< věděti): věd‑tь > věttь > věstь (Фасмер, 1, 304; Праабражэнскі, 1, 108; Шанскі, 1, В, 75; Траўтман, 338; БЕР, 1, 137). Роднаснае са ст.-інд. vitti‑, авест. visti (< і.-е. *woidti‑s).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Truerbotschaft

f -, -en су́мная ве́стка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вестьI ве́стка, -кі ж.;

пропа́сть бе́з вести прапа́сці без ве́стак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

heavy news

су́мная ве́стка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Вясцінавестка’ (КТС). Утворана пры дапамозе сінгулятыўнага суф. ‑іна ад весць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)