Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
ве́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Паведамленне, звестка.
В. аб прыездзе.
Без вестак прапасці (бясследна знікнуць). Падаць пра сябе вестку (паведаміць).
|| памянш.ве́стачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ве́сткаж. изве́стие ср., све́дение ср., весть;
мець ~ку (~кі) — име́ть изве́стие (изве́стия);
паво́дле іх ве́стак — по их све́дениям;
ад яго́ даўно́ няма́ ~так — от него́ давно́ нет изве́стий (весте́й);
паво́дле ве́стак дру́ку — по сообще́ниям печа́ти;
◊ прапа́сці без ~ткі — пропа́сть бе́з вести
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ве́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Паведамленне, весць. Вестка аб звароце Пракопа шпарка абляцела назаўтра затонскія хаты і зрабіла яшчэ большае ўражанне, чым вестка аб яго знікненні з сяла.Колас.Яны [метэаролагі] сягоння ўсёй зямлі Шырока вестку падалі: — Ідзе Вясна! Ідзе Вясна! Усе ўставайце да відна.Лужанін.
•••
Без вестак прапасцігл. прапасці.
Падаць (даць) весткугл. падаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́сткаж. Náchricht f -, -en, Kúnde f -n, Bótschaft f -, -en;
пада́ць аб сабе́ ве́стку von sich (D) hören lássёn*;
без ве́стак прапа́сці verschóllen [vermísst] sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Ве́стка ’паведамленне, весць’ (БРС, КТС, Яруш., Касп., Растарг.), памянш. вестачка (КТС), укр.ві́стка ’тс’, рус.вестка ’весць, вестачка’, ст.-рус.вѣстка (з XVI ст.). Усх.-слав. утварэнне ад вѣст‑. У бел. мове суф. ‑к‑a, відавочна, па аналогіі да чу́тка. Гл. таксама весць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вестка, весць, навіна, паведамленне, сігнал
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
доўгачака́ны, -ая, -ае.
Такі, якога доўга, з нецярпеннем чакаюць.
Д. прыезд сына.
Доўгачаканая вестка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заспако́йлівы, -ая, -ае.
Які заспакойвае, прыносіць заспакаенне.
Заспакойлівае слова.
Заспакойлівая вестка.
|| наз.заспако́йлівасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чу́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.
Вестка аб кім-, чым-н., звычайна яшчэ не пацверджаная.
Чуткамі зямля поўніцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)